Валер Каліноўскі, Менск Сябар камісіі ў правах чалавека, нацыянальных дачыненьнях і СМІ Сяргей Шлапак заявіў агенцтву “Інтэрфакс”, што ўрад плянуе адклікаць законапраекты, якія рэгулююць апытаньні грамадзкай думкі й публікаваньне іх вынікаў. Незалежныя сацыёлягі крытыкавалі гэтыя дакумэнты, сьцьвярджаючы, што яны абмяжуюць дасьледаваньні грамадзкай думкі.
Камісія, якую прадстаўляе спадар Шлапак, разглядала гэтыя законапраекты ў аўторак, тады былі агучаныя заўвагі “канцэптуальнага характару” зь юрыдычна-прававой управы прэзыдэнцкай адміністрацыі й ад асобных дэпутатаў. Спадар Шлапак паведаміў, што ўрад можа ўнесьці новыя варыянты гэтых законапраектаў.
Кіраўнік урадавай Камісіі ў справах апытаньняў грамадзкай думкі Ігар Катляроў лічыць адкліканьне непатрэбным, бо законапраекты можна ўдасканаліць у сьценах парлямэнту:
(Катляроў: ) “Я ўпэўнены, што там канцэптуальных праблемаў няма. Закон, у прынцыпе, неблагі, яго можна было б прымаць у першым чытаньні й дапрацоўваць у камісіі”.
Спадар Катляроў нагадаў, што гэтай вясной профільная камісія Палаты прадстаўнікоў ужо зьвярталася з прапановай да ўраду адклікаць гэтыя законапраекты, але тады Саўмін палічыў гэта нямэтазгодным.
Вядомы беларускі сацыёляг Алег Манаеў некалькі месяцаў вядзе кампанію супраць прыняцьця гэтых законапраектаў, паколькі яны могуць абмежаваць дасьледаваньні грамадзкай думкі ў Беларусі. Вестку пра магчымае адкліканьне гэтых праектаў спадар Манаеў лічыць пазытыўнай, але ён перакананы, што законаў, якія рэгулююць сацапытаньні, не павінна быць увогуле:
(Манаеў: ) “Ні ў адной краіне гэта ня робіцца. Законаў такіх няма і быць не павінна. Тут рэгулюе сама прафэсійная супольнасьць, дасьледчыкі-сацыёлягі, журналісты ў СМІ, рэдактары якіх адказваюць за аб’ектыўнасьць інфармацыі сваёй галавой”.
Спадар Манаеў паведаміў, што хутка будзе зробленая міжнародная экспэртыза гэтых законапраектаў, якая давядзе, што спасылкі на міжнародны досьвед тут ня маюць падставаў.