Любоў Лунёва, Менск Лідэра незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт” Зьмітра Дашкевіча будуць судзіць у судзе Кастрычніцкага раёну Менску. Зьмітра абвінавачваюць ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі. Яму пагражае да двух гадоў пазбаўленьня волі. Ад 15 верасьня Зьмітра трымаюць пад вартай.
Крымінальную справу супраць некалькіх актывістаў “Маладога Фронту” распачынаў Камітэт барацьбы з тэрарызмам. Некалькі крымінальных справаў спынілі. Справу ж Зьмітра Дашкевіча давялі да суду.
5 кастрычніка а 14 гадзіне на управе Партыі БНФ лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў і паплечнікі Зьмітра абвесьцяць аб стварэньні камітэту “За вызваленьне Зьмітра Дашкевіча”. За ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі ўжо адбываюць пакараньне актывісты “Партнэрства” Цімафей Дранчук і Мікола Астрэйка (гэта новы артыкул Крымінальнага кодэксу, дададзены ў часе выбарчай кампаніі).