Паводле БелаПАН Аляксандар Лукашэнка сваім указам прызначыў старшынём Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларусі Зянона Ломаця, вызваліўшы яго ад пасады памочніка прэзыдэнта — галоўнага інспэктара па Віцебскай
вобласці. Пра гэта паведаміла прэсавая служба кіраўніка дзяржавы.
Нагадаем, што пасада старшыні Камітэту дзяржкантролю заставалася вакантнай з 13 красавіка 2006 году, калі кіраўнік гэтага ведамства Анатоль Тозік быў прызначаны амбасадарам Беларусі ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы.
За савецкім часам Зянон Ломаць быў першым сакратаром Слуцкага гаркаму КПСС, працаваў у Вярхоўным Савеце БССР і СССР. Пасьля працы памочнікам прэзыдэнта — галоўным інспэктарам па Гомельскай вобласці ў 2003 годзе быў прызначаны міністрам сельскай гаспадаркі і харчаваньня. З канца 2003 году і да сёньняшняга дня З.Ломаць працаваў памочнікам прэзыдэнта — галоўным інспэктарам па Віцебскай вобласці.