Радыё Свабода У часе адукацыйнага сэмінару для маладых актывістаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі й Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) агучаная ідэя стварэньня новай арганізацыі, якая будзе распаўсюджваць веды пра эўрапейскія каштоўнасьці.
Плянуецца, што новая ініцыятыва будзе існаваць па-за партыяй і спрыяць распаўсюду ў беларускім грамадзтве пазытыўнага досьведу Эўрапейскага Зьвязу ў эканоміцы, правах чалавека, мясцовым самакіраваньні, разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці.