Ганна Соўсь, Менск Сёньня а 12 гадзіне на беларуска-латвійскай мяжы блізу населенага пункту Карасіна ў Браслаўскім раёне Віцебшчыны будзе ўсталяваны апошні памежны знак. Такім чынам завяршаецца пазначэньне мяжы Беларусі з краінамі Балтыі. Дэмаркацыя беларуска-літоўскай мяжы скончылася сёлета ў сакавіку. Мяжа з Польшчай была дэмаркаваная яшчэ за савецкім часам.
У цырымоніі ўсталяваньня апошняга памежнага знаку возьмуць удзел кіраўнікі памежных ведамстваў Беларусі і Латвіі, прадстаўнікі дыпляматычнага корпусу.
Цырымоніі папярэднічалі заявы амбасадара Нямеччыны Марціна Гэкера, які заявіў, што раней плянаваўся ўдзел у ёй кіраўнікоў трох урадаў: Латвіі, Літвы і Беларусі. Аднак літоўскі і латвійскі прэм’еры не прыедуць, і прычынай гэтаму, паводле нямецкага амбасадара, стала дэманстрацыя па Беларускім тэлебачаньні здымак гомасэксуальнага акту, як сьцьвярджалася, з удзелам латвійскага дыплямата.
27 верасьня Латвія зьвярталася да беларускага боку з просьбай перанесьці на больш позьні час цырымонію з нагоды завяршэньня дэмаркацыі. Латвійскі бок патлумачыў гэта складаным графікам дзяржаўных установаў, якія працавалі над гэтым праектам.