Мілінкевіч: "Проста бяру на сябе адказнасьць”

Радыё Свабода Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіч заявіў нашаму радыё пра зьмену структуры ініцыяванага ім 25 сакавіка руху “За свабоду!”. Раней гэты рух фармальна гуртаваўся вакол Палітрады аб’яднаных дэмакратычных сіл.
(Мілінкевіч: ) “Я сёньня бачу, што Палітрада не можа стацца ядром гэтага руху, і бяру проста на сябе адказнасьць за рэалізацыю таго, што было абяцана і было ўспрынятае з такой радасьцю людзьмі”.

Паводле спадара Мілінкевіча, сёньня людзі патрабуюць, каб такі агульны рух быў створаны, бо ня ўсе актыўныя людзі жадаюць уступаць у партыі і грамадзкія аб’яднаньні, і ім трэба дапамагчы ў самаарганізацыі.

Больш падрабязна пра бачаньне А. Мілінкевічам новага руху і рэакцыю на ягоную заяву іншых сяброў Палітрады чытайце на нашым сайце і слухайце ў радыёэфіры пазьней.