Радыё Свабода Павал Мажэйка, прэсавы сакратар экс-кандыдата на прэзыдэнта ад аб’яднанай апазыцыі, абверг інфармацыю, якая з’явілася на некаторых незалежных інфармацыйных сайтах, аб тым, што Аляксандар Мілінкевіч зьбіраецца адмовіцца ад статусу лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі.
“Гэта няпраўда, Мілінкевіч не зьбіраецца сыходзіць з Палітычнай рады аб’яднаных дэмсіл”,– паведаміў спадар Мажэйка. Інтэрвію з самім Аляксандрам Мілінкевічам чытайце на нашым сайце і слухайце ў эфіры пазьней.