Радыё Свабода Кіраўнікі бабруйскіх гарадзкіх арганізацыяў ПКБ, БСДП (Грамада), АГП ды каардынатар кампаніі за свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва падпісалі кааліцыйнае пагадненьне пра супрацоўніцтва на мясцовых выбараў. Акрамя таго, пагадненьне прадугледжвае супольнае правядзеньне масавых акцыяў з патрабаваньнем вызваленьня экс-кандыдата ў прэзыдэнты, лідэра БСДП (Грамада) Аляксандра Казуліна ды іншых палітвязьняў, а таксама спыненьня перасьледу грамадзкіх актывістаў паводле палітычных матываў.
Са слоў сяброўкі выканкаму БСДП(Грамада) Таісіі Кабанчук, кааліцыйнае пагадненьне закладае трывалае падмурак узаемадзеяньня ды каардынацыі дзейнасьці грамадзкіх і палітычных арганізацыяў у Бабруйску дзеля больш эфэктыўнага выкарыстаньня іхнага патэнцыялу . Паводле спадарыні Кабанчук бліжэйшым часам будзе сфармаваны выканкам новага грамадзка-палітычнага аб’яднаньня, які зоймецца распрацоўкай пляну дзеяньняў.
Бабруйскае кааліцыйнае пагадненьне чацьвёртае на Магілёўшчыне. Падобныя кааліцыі ўжо існуюць у Магілёве, Крычаве ды Горках. 3 жніўня трохбаковае пагадненьне пра супрацоўніцтва падпісалі і абласныя арганізацыі АГП, ПКБ ды БСДП(Грамада).