Уладзімер Глод, Менск На прэс-канфэрэнцыі для расейскіх рэгіянальных журналістаў Аляксандар Лукашэнка заявіў, што прапанаваная “Газпромам” цана на газ на 2007 год прывядзе да разрыву беларуска-расейскіх дачыненьняў. “Гэткае павышэньне цаны на газ — гэта адназначна разрыў усіх дачыненьняў. У эканоміцы — дык гэта дакладна”, — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.
Дырэктар Інстытуту палітычных дасьледаваньняў у Маскве, сябра Грамадзкай палаты пры прэзыдэнту Расеі Сяргей Маркаў гаворыць, што для яго такія словы Аляксандра Лукашэнкі нечаканасьцю ня сталі:
(Маркаў: ) “Гэта заява, без сумневу, ёсьць правай больш жорсткай пазыцыі Аляксандра Лукашэнкі адносна беларуска-расейскага саюзу. Яна высоўвалася ім і раней. Сэнс яе наступны: аб’яднаньня не адбываецца, падпарадкаваньня Беларусі расейскаму ўраду не адбываецца, зьмяненьняў беларускай сацыяльна-эканамічнай і палітычнай сыстэмы таксама няма.
І, разам з тым, адбываецца цесная інтэграцыя дзьвюх эканомік, двух грамадзтваў. Беларусь застаецца самым надзейным саюзьнікам Расеі, за што і атрымлівае велізарную эканамічную расейскую падтрымку. І калі такія ўмовы ўжо не задавальняюць кіраўніцтва Расеі, дык Беларусь гатовая разарваць працэс блізкай інтэграцыі”.
Доктар філязофскіх навук, палітоляг Вячаслаў Оргіш лічыць, што сёньняшняя заява Лукашэнкі ёсьць ягонай рэакцыяй на маскоўскі ціск:
(Оргіш: ) “Што сёньня здарылася? На мой погляд, Масква палічыла, што Лукашэнка даволі глыбока заглытнуў нажыўку, і яго можна ўжо браць голымі рукамі. Тая чорна-белая, нягнуткая й бескампрамісная палітыка, якую ўвесь час ён праводзіць, сапсавала дачыненьні беларускіх уладаў з Захадам. Застаецца толькі Расея, якая застаецца адзінай крыніцай паступленьня ў Беларусь сыравіны. Разумеючы гэта, Крэмль і пачаў дамагацца свайго — атрымаць кантроль над асноўнымі эканамічнымі аб’ектамі Беларусі”.
Як можа сёньняшні выступ Аляксандра Лукашэнкі паўплываць на стан расейска-беларускіх дачыненьняў?
Сяргей Маркаў ня лічыць словы кіраўніка беларускай дзяржавы блефам:
(Маркаў: ) “Лукашэнка, праводзячы больш жорсткую палітыку, абапіраецца на свае значныя эканамічныя й палітычныя посьпехі. Беларусь дэманструе тэмпы эканамічнага росту, якія ўражваюць. Якасьць жыцьця ў Беларусі вышэйшая за Расею, і тым больш за Ўкраіну ці сярэднеазіяцкія рэспублікі. Да таго ж, беларуская палітычная сыстэма паказала сваю вялікую жыцьцяздольнасьць. І гэта дазваляе Лукашэнку займаць больш жорсткую пазыцыю”.
Вячаслаў Оргіш прагназуе, што падвышэньне коштаў на газ для Беларусі з новага году непазьбежнае. Але цэны ня будуць вышэйшыя, чым для Нямеччыны альбо Ўкраіны:
(Оргіш: ) “Лёгіка Крамля такая: чым больш папросіш, тым больш атрымаеш. А Лукашэнка спрабуе прадэманстраваць, па-першае, сваю рашучасьць. А па-другое, ён пасылае сыгнал Крамлю — калі вы ня прыйдзеце да розуму, дык можаце страціць Беларусь як свайго сатэліта”.