Радыё Свабода Адказваючы на пытаньні расейскіх журналістаў, А. Лукашэнка заявіў, што ў альтэрнатыву яму ў Беларусі выступаюць тыя, хто прыйшоў зь ім да ўлады.
(Лукашэнка: ) “Гэта былыя, якія былі з Лукашэнкам, і зьбеглі, гэта з нацыяналістычнага “атрэб’я” выхадцы і літаральна некалькі дзесяткаў чалавек, што прымкнулі да іх.
Паводле Лукашэнкі, напярэдадні выбараў і Мілінкевіч, і Казулін выступалі за цесныя адносіны з Расеяй, а цяпер сталі празаходнімі людзьмі, якія не ўспрымаюць Расею.
Лукашэнка таксама сказаў, што арганізатары намётавага мястэчка на Кастрычніцкай плошчы нібыта прасілі ва ўлады даць ім магчымасьць “захаваць твар”, але потым пачалі кіравацца ўказаньнямі Хавіера Саляны.