Радыё Свабода Аляксандар Лукашэнка сёньня на прэсавай канфэрэнцыі для расейскіх журналістаў паведаміў, што нядаўна з адміністрацыі прэзыдэнта Расеі прыйшлі новыя прапановы ў праект Канстытуцыйнага акту.
Паводле беларускага кіраўніка, гэтыя дапаўненьні пярэчаць існуючаму праекту, і таму працэс прыняцьця акту “застапарыўся”. Канстытуцыйны акт у выніку будзе слабейшы за цяпер дзеючы дагавор, заявіў Лукашэнка.
“Расея сёньня ня хоча ісьці на больш сур’ёзны Саюз Беларусі і Расеі,”– заявіў А. Лукашэнка. Расейскае кіраўніцтва, паводле А. Лукашэнкі, пабойваецца, што саюзным органам улады будзе дадзена зашмат паўнамоцтваў, што выкліча супярэчнасьці з расейскімі органамі ўлады. На гэта А. Лукашэнка адрэагаваў прымаўкай: “Ваўкоў баяцца – у лес не хадзіць”.
А. Лукашэнка выказаў прагноз, што на некалькі гадоў у сувязі з пачаткам падрыхтоўкі да кампаніяў па выбарах Дзярждумы і прэзыдэнта Расеі інтэграцыйныя працэсы прыпыняцца.