Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі беларускія газэты 29 верасьня.
“Беларуская крыніца”, 1936 год:
“Юры Кепель — ведамы беларускі спартовец зь Вільні на выперадках лодкамі па рацэ Сэне ў Парыжы заняў першае месца, пераганяючы слаўных французскіх і нямецкіх весьляроў-спартоўцаў. Гэтым самым Ю.Кепель здабыў тытул героя (“містша”) Сэны”.
“ЛіМ”, 1956 год. Пра Дзень пісьменьніка ў Горадні:
“Сярод шматлікіх пытанняў, якія задавалі чытачы, на некаторыя было цяжка адказаць: “Чаму мала выпускаецца музычнай літаратуры?”, “Чаму нідзе не знойдзеш пласцінак з запісамі беларускіх песень і твораў беларускіх кампазітараў?” Многімі была выказана прапанова аб адкрыцці ў Гродна магазіна музычнай літаратуры. Дзень пісьменніка ў Гродна прайшоў цікава і паказаў, што варта было-б і Саюзу кампазітараў Беларусі правесці ў рэспубліцы “Дзень кампазітара”.
“Свабода”, 1996 год. З нагоды закрыцьця радыё 101,2 Аляксандар Лукашэнка заявіў:
“Скажу абсалютна шчыра… Ні 101,2, ні іншым антыдзяржаўным палітыку праводзіць на дзяржаўнай хвалі за дзяржаўныя грошы дазволена ня будзе. Хочаце мець маладзёжны канал — бярыце. Але пад вашую адказнасьць… Я аддам вам гэтую хвалю”. Далей газэта нагадвае: “Дагэтуль афіцыйнай прычынай закрыцця Радыё 101,2 называліся тэхнічныя памехі для спецсувязі “Алтай”. Аднак Аляксандр Лукашэнка ўсё паставіў на свае месцы: перашкаджала “антыдзяржаўная палітыка”.