Радыё Свабода Выступаючы сёньня перад удзельнікамі нарады кіраўнікоў органаў бясьпекі і разьведвальных службаў краін СНД, Аляксандр Лукашэнка заклікаў дзяржавы Садружнасьці сумесна супрацьстаяць “інфармацыйнай агрэсіі”.
Паводле кіраўніка Беларусі, "інфармацыйная агрэсія як эфэктыўная форма дэструктыўнага ўзьдзеяньня звонку будзе пашырацца. Асноўная мэта, на якую накіравана інфармацыйная зброя, – сьвядомасьць народаў". Аляксандар Лукашэнка перакананы, што "вайна за розумы людзей фактычна ўжо вядзецца".
"У арсэнале новых "крыжакоў" – падмена духоўных і маральных каштоўнасьцяў, "сьціраньне" гістарычнай памяці народа, насаджэньне міжэтнічнай і міжканфэсійнай варожасьці. Такая вайна мае канкрэтную стратэгічную мэту ў выглядзе прымусовага зьмяненьня палітычнай і эканамічнай сыстэмы дзяржаў, якія ажыцьцяўляюць незалежны курс разьвіцьця. Таму калектыўна супрацьстаяць гэтай экспансіі – значыць рэальна ўмацоўваць узровень бясьпекі нашых краін і Садружнасьці ў цэлым", – зазначыў Лукашэнка. Паводле яго, на Балканах, на Блізкім Усходзе і ў рэгіёне Пэрсыдзкай затокі эскаляцыя напружанасьці пачыналася з інфармацыйнай інтэрвэнцыі.
Кіраўнік Беларусі лічыць, што фармаваньне адзінага разуменьня ўсясьветных працэсаў, што адбываюцца ў інфармацыйнай сфэры і закранаюць жыцьцёва важныя інтарэсы СНД – адна з ключавых задач органаў бясьпекі і разьведвальных службаў.
Лукашэнка выказаўся за стварэньне ў СНД адзінай прасторы для дзейнасьці праваахоўных органаў і спэцслужбаў. Гэта прадугледжвае сумесную рэакцыю спэцслужбаў на любую пагрозу – заявіў ён на нарадзе кіраўнікоў органаў бясьпекі і разьведслужбаў дзяржаў-удзельніц СНД.
Кажучы пра ролю органаў бясьпекі Беларусі, ён адзначыў: "Як бы нас ні крытыкавалі, але мы маем намер узмацніць Камітэт дзяржаўнай бясьпекі". "Без магутнай арганізацыі дзяржаўнай бясьпекі нельга гарантаваць бясьпеку дзяржавы, нават ядзернай дзяржавы", – сказаў Лукашэнка.