Ігар Карней, Менск Лідэр Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька накіраваў у Савет міністраў Беларусі ліст з просьбай “прызнаць недзеяздольным грамадзяніна Лукашэнку”. Паводле Лябедзькі, шэраг нядаўніх публічных выказваньняў кіраўніка краіны ставіць пад сумнеў ягонае адэкватнае ўспрыяцьце рэальнасьці.
Анатоль Лябедзька спадзяецца, што ягоны запыт трапіць да структурнага падразьдзяленьня Саўміну – у Міністэрства аховы здароўя, адмыслоўцы якога нарэшце правядуць прафэсійнае і адкрытае абсьледаваньне Аляксандра Лукашэнкі. На думку Лябедзькі, адпаведных спэцыялістаў мусяць зацікавіць нядаўнія заявы кіраўніка краіны, зробленыя ім падчас саміту руху Недалучэньня на Кубе. Так, Лукашэнка заявіў, што прадстаўляе ў Гаване ня толькі сваю краіну, але і ўсю Эўропу. А таксама сказаў, што за яго на апошніх прэзыдэнцкіх выбарах прагаласавалі 95% выбарцаў. Працягваючы статыстычны шэраг, Лукашэнка таксама ўдакладніў, што яго падтрымалі 99% беларускай моладзі. А на які плён у ліставаньні з дзяржаўнымі ведамствамі разьлічвае ўласна Анатоль Лябедзька?
(Лябедзька: ) “Я асабіста ня мэдык, проста рэагую на тое, што бачу і чую. Паводле афіцыйных дадзеных, Лукашэнка атрымаў 82% (сацыёлягі кажуць, што да гэтай лічбы штучна дададзена 20-30%), а ён, у сваю чаргу, неаднойчы паўтарае, што 95% – значыць, гэта не зусім адэкватнае ўспрыняцьцё рэальнасьці. Я хачу прыцягнуць увагу грамадзкасьці: са здароўем беларускага правіцеля ня ўсё добра. І дэманструю гэта канкрэтнымі фактамі. А ўсё астатняе – гэта ўжо да Міністэрства аховы здароўя”.
(Карэспандэнт: ) “У 2001 годзе ў газэце “Наша Свабода” было надрукаванае дасьледаваньне псыхіятра Дзьмітрыя Шчыгельскага. Але далей за газэтныя старонкі яно ня выйшла…”.
(Лябедзька: ) “Але трэба сказаць, што Шчыгельскі, відаць, усё ж спэцыяліст. Бо тое, пра што ён гаварыў, спраўджваецца ў нашых рэаліях. Я, як чалавек псыхічна нармалёвы, у якога нармалёвае здароўе, бачу: гэта неадэкватныя паводзіны. Ня толькі для таго чалавека, які прэтэндуе называцца кіраўніком дзяржавы, а наогул. І тут, канешне, павінны мы ўсе турбавацца. Таму што ён валодае велізарнейшымі паўнамоцтвамі. І як ён імі распарадзіцца – толькі аднаму Богу, відаць, вядома”.