Валер Каліноўскі, Менск Польскі рэжысэр Міраслаў Дэмбіньскі са студыі “Эвэрэст” у супрацоўніцтве з першай праграмай Польскага тэлебачаньня стварыў гадзінны дакумэнтальны фільм “Урокі беларускай мовы. Моладзь супраць Лукашэнкі”.
На гэты момант прайшло два камэрныя паказы фільма ў Рызе і Вільні, польскай прэм’еры яшчэ не было. У аснове фільма расповед пра жыцьцё вучняў закрытага Беларускага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа цягам апошніх гадоў, іх удзел у палітычным жыцьці, пікам якога становяцца выбары прэзыдэнта 2006 года і пасьлявыбарчыя пратэсты.
Аўтар наўмысна пэрсаніфікаваў свой расповед, які вядзецца ад імя выпускніка ліцэю Франака Вячоркі. Перш за ўсё я спытаў Міраслава Дэмбіньскага, у чым была ягоная мэта пэрсаніфікацыі беларускіх падзеяў праз асобу Франака Вячоркі:
(Дэмбіньскі: ) “Мяркую, што Франак з’яўляецца фантастычным героем, цікавым чалавекам, якога варта паказаць. А, па-другое, калі мы ў фільме бачым аднаго героя, пазнаем яго з прыватнага боку, то нам лягчэй сябе атаясаміць з ім, чуць тое, што ён чуе. І сувязь гледача з тым, што адбываецца, будзе глыбейшай. Для людзей, якія не заангажаваныя ў беларускую сытуацыю, лепшай дарогай яе зразуменьня з’яўляецца Франак, а не напрыклад, Мілінкевіч, які таксама прэзэнтуецца ў фільме. Калі глядач палюбіць Франака, а я такое заданьне сабе паставіў, ён будзе перажываць ягоныя праблемы глыбей і эмацыйней”.
Прагледзеўшы эмацыйныя сцэны пра масавыя пратэсты ў Менску пасьля выбараў, пра разгоны акцыяў і пра арышт грамадзян, я пацікавіўся ў спадара Дэмбіньскага пра ягоны досьвед працы ў Беларусі ў часе выбараў.
(Дэмбіньскі: ) “Я быў чатыры разы ў Менску да выбараў цягам году, маючы турыстычную візу, здымаў беларускія падзеі знутры, тое, як моладзь да іх рыхтуецца. Але ў той момант, калі адбывалася тая галоўная “бітва”, у сакавіку, на мяжы мяне і яшчэ аднаго апэратара затрымалі, высадзілі з цягніка і вярнулі ў Варшаву. Але два чалавека са здымачнай групы здолелі выехаць у Менск. І ўпершыню за 20 гадоў працы я вымушаны быў рэжысэраваць фільм праз мабільны тэлефон, увесь час з імі быў ў кантакце. А адзін раз мелі мы тэлемост з Мілінкевічам праз інтэрнэт. Гэта, дарэчы, знак часу, што ўжо не ўдаецца цалкам заблякаваць краіну… Ну а пасьля ўсіх падзей адзін з сябраў здымачнай групы Пётр Дудановіч адбыў 15 сутак на Акрэсьціна”.
Я папрасіў спадара Дэмбіньскага раскрыць галоўную творчую задумку ў фільме, які мае катэгарычны падзагаловак “Моладзь супраць Лукашэнкі”:
(Дэмбіньскі: ) “Відавочна, што сакавіцкія падзеі з’яўляюцца кульмінацыйным момантам фільму, але я меў амбіцыі шырэй паказаць Беларусь з пэрспэктывы маладых людзей, у вельмі драматычны момант. Паказаць, як выглядае беларуская рэчаіснасьць. І я спадзяюся, што мне ўдалося падаць больш чым толькі інфармацыю аб тым, што было ў сакавіку, што праз паказ таго, як маладыя людзі дзейнічаюць, вучацца ў падпольлі, як яны запісваюць дыскі, раздаюць незалежную прэсу, як яны будуюць незалежнасьць і змагаюцца за сьвядомасьць іншых беларусаў, –рэчаіснасьць выяўляецца глыбей, чым у інфармацыйнай перадачы”.
У канцы размовы з аўтарам фільма “Урокі беларускай мовы” Міраславам Дэмбіньскім я спытаў яго, чаму сярод шасьці моўных вэрсіяў фільму (беларускай, польскай, ангельскай, францускай і нямецкай) няма расейскай?
(Дэмбіньскі: ) “Пакуль няма… Маёй марай было б, каб расейскае тэлебачаньне паказала гэты фільм. Адносна таго, што паказвае расейскае тэлебачаньне аб падзеях у Беларусі, такі фільм мог бы быць цікавым, магчыма, кантравэрсыйным… Ды я б яшчэ даплаціў, каб расейскае тэлебачаньне гэты фільм паказала. Прадаючы фільм заходнім тэлеканалам, я чакаў бы ўвагі і зь таго боку”.
Спадар Дэмбіньскі паведаміў, што мае ўжо дамовы пра паказ фільму на тэлеканалах Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі і Харватыі. Копіі прапанаваныя яшчэ 74 буйнейшым тэлекампаніям Эўропы і Амэрыкі, вядуцца перамовы з буйнымі дыстрыбутыўнымі фірмамі, якія працуюць на розных фэстывалях. Год таму спадар Дэмбінскі выпусьціў фільм пра Аранжавую рэвалюцыю ва Ўкраіне, у будучыні зьбіраецца зьняць яшчэ адзін фільм аб Беларусі пад назвай “Музычная партызанка” – пра беларускую рок-музыку.