Радыё Свабода Нямецкі пасол у Беларусі Марцін Гэкер паведаміў сёньня, што прэм''ер-міністры Латвіі і Літвы Айгарс Калвіціс і Гедымінас Кіркілас адмовіліся ўдзельнічаць у цырымоніі завяршэньня дэмаркацыі межаў гэтых краінаў з Беларусьсю. Цырымонія адбудзецца ў пачатку кастрычніка.
Падставай для адмовы літоўскага і латвійскага прэм''ераў удзельнічаць у ёй, як сьцьвярджае пасол Нямеччыны, стала дэманстрацыя па беларускім тэлебачаньні здымкі гомасэксуальнага акта з удзелам латвійскага дыплямата.
"Тэлесюжэт пра латвійскага дыплямата, паказаны па беларускім тэлебачаньні, выклікаў у Нямеччыне шок", – заявіў Марцін Гэкер. "Відаць, нехта не падумаў, як будзе рэагаваць суседняя краіна, калі па тэлебачаньні пакажуць такі сюжэт", – сказаў нямецкі пасол.
Нагадаем, што 30 ліпеня па беларускім тэлебачаньні была паказаная зьнятая схаванай камэрай відэастужка, на якой зафіксаваны гомасэксуальны акт з удзелам латвійскага дыплямата Рэйма Шмітса. Ён быў абвінавачаны ў распаўсюдзе парнаграфіі.
Тэлесюжэт выклікаў рэзкія пратэсты Латвіі і іншых эўрапейскіх краінаў. Латвійскія ўрадоўцы назвалі інцыдэнт “правакацыяй”, першы сакратар пасольства Беларусі ў Рызе Дзьмітры Краюшкін быў абвешчаны пэрсонай нон-грата.