Радыё Свабода У шапіках “Белсаюздруку” працягваецца распаўсюджваньне чацьвёртага нумару “Часопісу спэцпрызначэньня”. У ім старшыня асацыяцыі “Гонар” генэрал Юры Сівакоў на першых старонках друкуе вытрымкі з афіцэрскага кодэксу гонару Адольфа Гітлера. Рэкляма гэтага нумару зьмешчана ў інтэрнэце на афіцыйным сайце Асацыяцыі “Гонар”. Тым часам выхад часопісу “АRCHE” Міністэрства інфармацыі прыпыніла на тры месяцы за “палітычныя” публікацыі.
Міністэрства інфармацыі пакарала часопіс “ARCHE” за самавольную зьмену заяўленай тэматыкі. Маўляў, часопіс зарэгістраваны як літаратурна-мастацкае, навуковае і навукова-папулярнае выданьне, але, паводле міністэрства, ён дапусьціў публікацыю грамадзка-палітычных матэрыялаў.
Галоўны рэдактар Валер Булгакаў заявіў:
(Булгакаў: ) “Мы існуём у мэдыйнай прасторы, якая кантралюецца і падпарадкоўваецца не праву, а нейкім паняцьцям, якія нічога супольнага з правам ня маюць. Правіна “ARCHE” не ў парушэньні літары закону беларускага, а ў тым, што мы спрабуем выходзіць за межы гэтага ідэалягічна дазволенага поля, якое старанна ахоўваецца, выхад за межы якога пасьлядоўна караецца нашымі ўладамі”.
Сёлета часопіс зьмясьціў два тэксты ў рубрыцы “Гісторыя” – Сяргея Навумчыка ды іншых дэпутатаў Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня. Гэта ўспаміны пра беларускую палітычную рэальнасьць пачатку 90-х гадоў. З-за іх міністэрства інфармацыі абвінаваціла часопіс у палітызаванасьці.
А вось да “Часопісу спэцпрызначэньня”, які друкуе вялікую вытрымку з Гітлера, у міністэрства прэтэнзій няма. Генэрал Юры Сівакоў піша там, што гітлераўскі кодэкс будзе цікавым для многіх і прапануе задумацца над многімі яго пастулятамі.
Памочнік міністра інфармацыі Віктар Казлоў сказаў:
(Казлоў: ) “Я гэты артыкул нават не чытаў і не зьбіраюся чытаць. Мне няма калі чытаць такія часопісы. Тое, што піша Сівакоў, – на сумленьні Сівакова, калі там нешта ёсьць у гэтым сэнсе. Калі нехта выдае, то на сумленьні таго, хто выдае. Міністэрства можа рэагаваць толькі на прадстаўленьне пракуратуры ці суду”.
Нагадаем, актывістка партыі БНФ Валянціна Сьвяцкая накіравала заяву ў пракуратуру Беларусі, а таксама пазоў у суд на генэрала Сівакова і на “Часопіс спэцпрызначэньня” аб абароне гонару й годнасьці. У пракуратуры паведамілі, што заява спадарыні Сьвяцкай цяпер разглядаецца.
Супрацоўнік “Часопісу спэцпрызначэньня” Андрэй Корсак:
(Корсак: ) “Там няма ніякага закліку. Там проста гістарычны прыклад. Тое ж самае як мы можам прывесьці і пастуляты афіцэра Расейскай імпэрыі. І гэта гістарычны факт, што нашы дзяды і бацькі змагаліся супраць Расейскай імпэрыі”.
А як ставіцца да публікацыі генэрала Сівакова Валер Булгакаў?
(Булгакаў: ) “Тут жа мы маем зусім іншую сытуацыю, калі Гітлер трапляе ў лік ваенначальнікаў, якім пяюцца дыфірамбы, якіх адзначаецца пэўная праніклівасьць. Яны дэ-факта ператвараюцца ў нейкі прыклад для перайманьня. Гэта недапушчальна, гэта акурат выклікае справядлівае абурэньне дэмакратычнай грамадзкасьці”.