Вячаслаў Ракіцкі, Прага У Вугоршчыне працягваецца палітычны крызыс. Трэцюю ноч запар прыхільнікі апазыцыі правялі на вуліцах Будапэшту з патрабаваньнем адстаўкі прэм’ер-міністра Фэрэнца Дзюрчаня. Апошняя маніфэстацыя, у якой удзельнічалі каля 10 тысячаў чалавек, прайшла адносна спакойна. Узмоцненыя атрады паліцыі пільна сачылі за парадкам, каб не паўтарыліся непарадкі дзьвюх папярэдніх начэй, у выніку якіх былі параненыя прыблізна 200 чалавек. Цяпер апазыцыянэры паставілі намёты перад парлямэнтам і заявілі, што застануцца там надоўга. Ці ня ёсьць такая форма пратэста рэхам каляровых рэвалюцыяў, што адбыліся ў апошнія гады на ўсход ад Вугоршчыны?
Кансэрватыўная апазыцыя патрабуе адстаўкі сацыялістычнага прэм’ер-міністра. Аднак, Фэрэнц Дзюрчань, які некалькі дзён таму прызнаўся, што хлусіў народу пра эканамічны стан краіны, каб у другі раз запар перамагчы на парлямэнцкіх выбарах, катэгарычна адмаўляецца пайсьці ў адстаўку.
Бюджэтны дэфіцыт у Вугоршчыне сёлета можа дасягнуць 10 працэнтаў валавага ўнутранага прадукту, што ёсьць найвышэйшым пакажчыкам сярод усіх 25 краінаў Эўразьвязу. Хваляваньні ў Вугоршчыне зьдзівілі многіх аналітыкаў, якія да апошняга часу называлі гэтую краіну ўзорам пераходу ад камунізму да дэмакратыі.
Форма негвалтоўнага вулічнага пратэсту у посткамуністычнай краіне міжволі выклікала параўнаньне з падзеямі апошніх гадоў у Грузіі, Украіне ці Кіргізстане, дзе адбыліся масавыя выступу супраць аўтарытарных урадаў на карысьць дэмакратыі і лібэралізму. Такую паралель адмаўляюць многія аналітыкі. Прыкладам, Кацінка Барыш з лёнданскага Цэнтру Эўрапейскіх Рэформаў падкрэсьлівае, што ў Вугоршчыне ўжо ўсталяваліся дэмакратыныя інстытуты.
(Барыш:) “Я не лічу, што ў Вугоршчыне склалася такая ж сытуацыя, як ва Ўкраіне. Вугоршчына, на маё перакананьне, нашмат болей стабільная, там дэмакратыя кансалідаваная. Украінцы ж перажылі дзесяцігодзьдзе з зусім цынічным і карумпаваным палітычным колам на вяршыні ўлады. У Вугоршчыне мы маем іншы выпадак -- хутчэй расчараваньне ў пэўнай палітычнай групе пасьля прызнаньня прэм’ера, што яны лгалі народу. І я нябачу прыкметаў палітычнага крызысу”.
Гэтаксама назіральнікі лічаць не карэктнымі і параўнаньні з падзеямі 1956 году, 50-годзьдзе якіх будзе адзначацца 23 кастрычніка. На словы некаторых сёньняшніх пратэстоўцаў, што яны нашчадкі тых рэвалюцынэраў, прэзыдэнт Вугоршчыны Ласла Шаём заявіў, што яны да тых падзеяў ня маюць ніякіх адносінаў і што павінны разумець адказнасьць за свае дзеяньні.
А вось шэраг назіральнікаў бачаць небясьпеку вугорскіх хваляваньняў у магчымым іх уплыве на эўрапейскую пэрспэктыву. Праціўнікі пашырэньня Эўразьвязу цяпер могуць сцьцьвярджаць, што калі ўзорная Вугоршчына сутыкнулася з такімі праблемамі, дык што тады казаць пра іншыя краіны, меней падрыхтаваныя да новых рэаліяў. Гэта аргумэнт на карысьць эўраскептыкам, якія лічаць, што падрыхтоўчыя пэрыяды далучэньня новых краінаў да аб’яднайнай Эўропы павінны быць больш працяглыя.