Алег Грузьдзіловіч, Менск У апошнія гадзіны знаходжаньня Аляксандра Казуліна ў Менскім сьледчым ізалятары зь ім пасьпеў сустрэцца адвакат Ігар Рынкевіч. Паводле яго, палітык назваў “страхам уладаў” рашэньне Менскага гарадзкога суду пакінуць бязь зьменаў вынесены яму Менскім райсудом прысуд.
Адвакат перадаў словы экс-кандыдата ў прэзыдэнты:
(Рынкевіч: ) “Гэта рэакцыя ўлады і яе судовай галіны на мяне як на чалавека, які ведае гэтую ўладу і ўмее зь ёй змагацца”.
Таксама Ігар Рынкевіч распавёў пра рэакцыю Аляксандра Казуліна на рашэньне этапаваць яго ў калёнію агульнага рэжыму №3 пад Віцебскам.
(Рынкевіч: ) “Што да пасьпешлівага пераводу ў калёнію, тут былі зьдзіўленьне і абурэньне. Патлумачу, што паводле закону цягам трох дзён пасьля касацыйнага перагляду справы судзьдзя першай судовай інстанцыі мусіць атрымаць гэтае рашэньне й накіраваць ў сьледчы ізалятар пастанову аб выкананьні прысуду. Там мусяць прыняць рашэньне цягам дзесяці дзён па ўзгадненьні з Дэпартамэнтам выкананьня пакараньняў.
Але ў нашым выпадку замест трынаццаці дзён усё вырашылася за лічаныя гадзіны, і гэта беспрэцэдэнтна. Аляксандар Казулін не тлумачыць гэта іншым, як зьвядзеньнем зь ім асабістых рахункаў. Цяпер не адбудзецца сустрэча Казуліна з бацькамі, якая была прызначаная на 21 верасьня. Уявіце ягонае абурэньне”.
Былы кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін таксама паведаміў адвакату, што перадаў на волю зварот да грамадзкасьці. 21 верасьня гэты зварот ужо зьявіўся на некаторых інтэрнэт-сайтах. У звароце Аляксандар Казулін выкладае свой плян дзеяньняў апазыцыі пасьля 21 верасьня, калі, як ён лічыць, заканчваецца легітымнасьць Аляксандра Лукашэнкі як прэзыдэнта. Спадар Казулін мяркуе, што з гэтым дакумэнтам мусяць азнаёміцца ў эўрапейскіх і міжнародных структурах.
Таксама палітык папярэджвае ўлады, што з 20 кастрычніка зьбіраецца абвясьціць галадоўку на знак пратэсту супраць перасьледу.
Ігар Рынкевіч занепакоены станам здароўя Аляксандра Казуліна. Паводле абаронцы, вынікі мэдычнага абсьледаваньня ў сьледчым ізалятары сьведчаць, што палітык хварэе. Галадоўка можа пагоршыць стан зьняволенага.
(Рынкевіч: ) “Трывожна. Але на гэта ён сказаў, што гатовы ахвяраваць сабой, калі гэта паслужыць каталізатарам зьменаў”.
Адвакат мяркуе, што ўжо 21 верасьня Аляксандра Казуліна прывязуць у калёнію “Віцьба-3”. Сустрэцца са сваім падабаронным Ігар Рынкевіч плянуе не раней як праз тыдзень-два, калі скончыцца абавязковы для новых вязьняў калёніі карантын.
Былы кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін быў арыштаваны 25 сакавіка пасьля мітынгу й дэманстрацыі людзей, якія патрабавалі адмены вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў і вызваленьня затрыманых напярэдадні апазыцыянэраў. У ліпені Маскоўскі райсуд прызнаў Аляксандра Казуліна вінаватым у хуліганстве і арганізацыі вулічных беспарадкаў. 19 верасьня Менскі гарсуд гэтае рашэньне пацьвердзіў. Такім чынам, Аляксандру Казуліну давядзецца яшчэ 5 гадоў правесьці за кратамі.