Ганна Соўсь, Менск Камітэт замежных сувязяў Сэйму Літвы ўхваліў у якасьці амбасадара гэтай краіны ў Беларусі былога міністра замежных справаў Антанаса Валёніса. У блізкім часе МЗС Літвы накіруе просьбу аб агрэмане ў беларускае замежнапалітычнае ведамства.
Старшыня камітэту міжнародных справаў Сэйму Літвы Юсьцінас Каросас гэтак патлумачыў Радыё Свабода выбар кандыдатуры спадара Валёніса.
(Каросас: ) “Беларусь для нас вельмі важны сусед. Мы маем самую доўгую мяжу з Беларусьсю – 660 кілямэтраў, вялікія эканамічныя інтарэсы. Зь іншага боку дэмакратычныя працэсы ў Беларусі пакуль рухаюцца даволі павольна, і таму ў гэтай сытуацыі такая фігура, як былы міністар замежных справаў, які мае вялікі вопыт і аўтарытэт эўрапейскага і нават сусьветнага маштабу, на маю думку, гэта вельмі прымальная кандыдатура. Мы аддаем належнае Беларусі, прызнаем, што гэта вельмі важная для нас краіна. І палітык з такім вялікім досьведам здолее вельмі пазытыўна адстойваць нашыя інтарэсы ў Беларусі і спрыяць разьвіцьцю суседзкіх сувязяў”.
Што да таго, як беларускі бок успрыме кандыдатуру Антанаса Валёніса, спадар Каросас зазначыў наступнае.
(Каросас: ) “Цяпер амбасадар Беларусі ў Літве – былы віцэ-прэм’ер. Беларусь таксама прызнае важнасьць літоўскай дзяржавы як суседа. Такім чынам, мы паступаем гэтак жа. Сапраўды, Валёніс выказваў сваю пазыцыю наконт сытуацыі з дэмакратыяй у Беларусі. Але гэта наша афіцыйная пазыцыя, гэта пазыцыя Эўразьвязу, што ня ўсё добра з дэмакратыяй у Беларусі. Я думаю, што не на гэтай аснове вызначаецца пасада амбасадара. Мы таксама цікавімся, якімі ідэалягічнымі меркаваньнямі кіруюцца тыя ці іншыя амбасадары ў нашай краіне. Яны прадстаўляюць сваю краіну, і мы іх прымаем. Яны працуюць, і няма праблемаў”.
Папярэдні амбасадар Літвы ў Беларусі Пятрас Вайцякунас у ліпені 2006 году быў прызначаны міністрам замежных справаў сваёй краіны.
Падрабязнасьці -- пазьней на нашым сайце і ў вечаровым эфіры.