Радыё Свабода Дэпутаты гарсаветаў у Белаазёрску, Гарадку і Менску падалі заяўкі на правядзеньне пікетаў у падтрымку Алеся Чыгіра. Яны таксама заклікалі далучыцца да акцыі сваіх калег у іншых гарадах краіны.
Пікетаваньне плянуецца праводзіць з 4 да 6 кастрычніка. Дэпутат Бабруйскага гарсавету настаўнік гісторыі Алесь Чыгір пакараны дзесяцьцю суткамі пасьля таго як ён на знак пратэсту прывязаў сябе ланцугамі да слупа каля будынку гарвыканкаму. Цяпер Алесь знаходзіцца ў зьняволеньні.
Кіраўніцтва ўправы адукацыі Бабруйскага гарвыканкама адмовіла Алесю Чыгіру ў падаўжэньні працоўнага кантракту. Чыгір падтрымліваў на мінулых выбарах Аляксандра Мілінкевіча.
Кіраўніцтва ўправы адукацыі Бабруйскага гарвыканкама адмовіла Алесю Чыгіру ў падаўжэньні працоўнага кантракту. Чыгір падтрымліваў на мінулых выбарах Аляксандра Мілінкевіча.