А.Казуліна адпраўляюць у калёнію пад Віцебскам?

Алег Грузьдзіловіч, Менск Пра гэта паведаміў “Свабодзе” адвакат Ігар Рынкевіч. Ён спасылаецца на міліцыянтаў зь Менскага сьледчага ізалятару, дзе апошнія два месяцы трымаюць Аляксандра Казуліна.
У Дэпартамэнце выкананьня пакараньняў МУС зьвесткі пра тэрміновую адпраўку Казуліна ў калёнію Віцьба-3 спраўдзіць пакуль не ўдаецца.