Радыё Свабода Бабруйскія ўлады адмовіліся даць дазвол на правядзеньне пікетаваньня ў падтрымку Аляксандра Казуліна.
Грамадзкі актывіст Міхась Кавалькоў разам з сваімі аднадумцамі зьбіраўся выказаць пратэст супраць арышту Аляксандра Казуліна ды іншых палітзьняволеных і патрабаваць іхнага вызваленьня.