На сэсіі Генэральнай асамблеі ААН выступіў Джордж Буш

Радыё Свабода Прэзыдэнт ЗША заявіў сёньня, што Злучаныя Штаты паважаюць іслам, але абароняць сябе ад экстрэмістаў, якія скажаюць іслам, каб несьці сьмерць і разбурэньні.
Гэтую заяву Джордж Буш зрабіў у часе выступу на 61-й сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку. Раней сёньня ў звароце да сэсіі генэральны сакратар ААН Кофі Анан папярэдзіў пра небясьпеку “вайны рэлігіяў” у глябальным маштабе.