Прэм''ер-міністар Тайлянду абвясьціў у краіне надзвычайнае становішча

Радыё Свабода Прэм’ер-міністар Тайлянду Таксін Шынаватра ўвёў у краіне надзвычайнае становішча пасьля таго як зьявілася інфармацыя пра магчымы дзяржаўны пераварот.
Ён таксама загадаў войскам паводзіць сябе ў межах закону пасьля таго, як заходнія мэдыі паведамілі, што танкі акружылі Дом ураду ў Бангкоку. Паведамляецца таксама, што жаўнеры занялі будынак. Паводле апошняй інфармацыі, Шынаватра звольніў кіраўніка тайляндскага войска і загадаў узброеным сілам падпарадкоўвацца выканаўцу абавязкаў прэм’ер-міністра. Сам прэм’ер-міністар знаходзіцца цяпер у Нью-Ёрку на сэсіі Генэральнай асамблеі ААН.