Алег Грузьдзіловіч, Менск Калегія судзьдзяў Менскага гарадзкога суду пакінула бязь зьменаў прысуд Аляксандру Казуліну -- пяць з паловай гадоў зьняволеньня. Судзьдзі Людміла Шапашнікава, Валер Камісараў і Сяргей Хрыпач адхілілі ўсе скаргі адвакатаў палітыка, якія гаварылі пра недасканалае вывучэньне справы ў судзе Маскоўскага раёну і пра працэсуальныя парушэньні.Пракурор Іванушкін не прыняў гэтыя цьверджаньні і заявіў, што няма падставаў для зьмены прысуду.
На знак салідарнасьці з Аляксандрам Казуліным сёньня ў суд прыйшлі дыпляматы краінаў Эўразьвязу, праваабаронцы, палітыкі і грамадзкія дзеячы. Сярод іх Анатоль Лябедзька, Людміла Гразнова, Павал Знавец, Анатоль Ляўковіч, Аляксей Кароль, Валер Шчукін ды іншыя.Самога Аляксандра Казуліна ў суд не прывезьлі, нягледзячы на тое, што ён прасіў дапусьціць яго на паседжаньне. Ён таксама патрабаваў выклікаць міліцыянтаў, якіх Маскоўскі раённы суд прызнаў пацярпелымі ў выніку ягоных дзеяньняў. Палітык мяркуе, што гэтыя людзі на першым працэсе хлусілі.
Нагадаем, судзьдзя Аляксей Рыбакоў прызнаў экс-кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна вінаватым ў хуліганстве падчас падзеяў другога сакавіка і арганізацыі вулічных беспарадкаў 25 сакавіка.
Падрабязнасьці -- пазьней на нашым сайце і ў вечаровым эфіры.