Ігар Карней, Менск Сёньня ў Аляксандра Лукашэнкі – апошні дзень працы на прэзыдэнцкай пасадзе. Прынамсі, так лічаць асобныя прадстаўнікі беларускай апазыцыі, узгадваючы, што другі тэрмін кіраваньня дзяржавай пачаўся для яго 20 верасьня 2001 году. Іншымі словамі, ад заўтрашняга дня кантракт Лукашэнкі з народам завяршаецца. Трэці тэрмін, паводле палітычных апанэнтаў, супярэчыць Канстытуцыі краіны і закону “Аб прэзыдэнце”.
Пра завяршэньне паўнамоцтваў Аляксандра Лукашэнкі днямі нагадалі экс-кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін і былы старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Аляксандар Вайтовіч. Юрыдычныя аспэкты адстаўкі агучыў былы судзьдзя Канстытуцыйнага суду Міхаіл Пастухоў. Усе салідарныя: паколькі тэрмін паўнамоцтваў Лукашэнкі пасьля выбараў 2001 году завяршаецца, да абраньня новага лідэра абавязкі кіраўніка краіны мусіць выконваць прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі. Камэнтуючы сёлетнія сакавіцкія падзеі, спадар Вайтовіч перакананы: прысягу на трэці тэрмін Лукашэнка прыняў незаконна.
(Вайтовіч: ) “Гэтая прысяга супярэчыць артыкулу 8 закону “Аб прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь”, у якім сказана: адна і тая ж асоба можа быць прэзыдэнтам ня болей за два тэрміны. Значыць, ягоны трэці тэрмін незаконны, а другі завяршаецца 20 верасьня”.
Уладзімер Ганчарык, які пяць гадоў таму супрацьстаяў на выбарах Аляксандру Лукашэнку, падзяляе пазыцыю тых, хто гаворыць аб неабходнасьці выкананьня законаў.
(Ганчарык: ) “…Праўда, у нашай сытуацыі ў каго сіла, той і мае рацыю. Так атрымліваецца. Але гісторыя – не такая рэч, якую можна ўвесьці ў зман. Раней ці пазьней гэта выйдзе бокам для тых, хто будуе сваю палітыку не на законах, а ў інтарэсах асабістых, інтарэсах не дзяржаўных. Таму я падтрымліваю думку, што трэба жыць паводле закону”.
(Карэспандэнт: ) “Падпісанты зьвяртаюцца да Сяргея Сідорскага, каб той узяў абавязкі кіраўніка краіны на сябе…”.
(Ганчарык: ) “Гэта рытарычнае пытаньне, таму што ў нас няма самастойнага Кабінэту міністраў. Можна зьвяртацца да каго заўгодна... Ну, як можна зьвяртацца да несамастойнай асобы? У Сідорскага няма ні паўнамоцтваў, нічога. У нас прэзыдэнт пастаўлены над усім; фактычна ён робіць куды болей, чым запісана ў Канстытуцыі, у законах, дзеля пашырэньня паўнамоцтваў, сваёй улады. Таму што Саўмін бяспраўны”.
Валерка Булгакаў пэўную частку сваіх літаратурных досьледаў прысьвяціў вывучэньню прыроды псыхалягічнага стану Лукашэнкі й ягонага атачэньня. Ён салідарны са спадаром Ганчарыкам і сумняецца, што прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі здольны на ўчынак, якога ад яго чакае апазыцыя.
(Булгакаў: ) “Лукашэнкава палітыка мае характэрную рысу (як і сталінская ці ўвогуле палітыка любога дыктатара): ня зносіць палітычных альтэрнатываў у сваім атачэньні... Рэжым, у прынцыпе, вельмі аслаблены з пункту гледжаньня канцэнтрацыі палітычных лідэраў. Лідэр мусіць быць адзін, а вакол яго павінны круціцца слабыя палітыкі. Гэтая палітычная лінія сягае ад 1994 году, калі быў узяты прэм’ер-міністрам мала ўплывовы банкір Міхаіл Чыгір, які так і ня здолеў разгарнуцца ў вялікую палітычную альтэрнатыву Лукашэнку. Пасьля Чыгіра быў “божы адуванчык” Сяргей Лінг; потым палітыка крыху зьмянілася. Але ў любым выпадку негалосным правілам для лукашэнкавага атачэньня – быць на задніх ролях і не прэтэндаваць на палітычнае лідэрства. Калі людзі выступаюць за гэтыя рамкі, іх чакае палітычны перасьлед”.