Алег Грузьдзіловіч, Менск. Сёньня ў Менскім гарадзкім судзе разгледзяць скаргу Аляксандра Казуліна на прысуд, паводле якога ён быў асуджаны на пяць з паловай гадоў зьняволеньня.
Ужо вядомыя прозьвішчы судзьдзяў Менскага гарадзкога суду, якія разгледзяць касацыйную скаргу Аляксандра Казуліна і ягоных адвакатаў. Гэта Людміла Шапашнікава –дакладчык па справе, а таксама судзьдзі Валер Камісараў і Сяргей Хрыпач. У 10 гадзінаў раніцы яны пачнуць паседжаньне калегіі. Але калі дойдзе чарга да справы экс-кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна, невядома. За дзень судовая калегія можа разгледзіць да дзесяці спраў.
Адвакат Ігар Рынкевіч напярэдадні высьветліў, што пададзеныя на мінулым тыдні дадатковыя скаргі да судзьдзяў патрапілі. Нагадаю, Аляксандр Казулін прасіў дапусьціць яго на паседжаньне, а таксама выклікаць міліцыянтаў, якіх Маскоўскі раённы суд прызнаў пацярпелымі ў выніку ягоных дзеяньняў. Палітык мяркуе, што гэтыя людзі на першым працэсе хлусілі. Аднак ня выключана: судзьдзі не пажадаюць бачыць ні Аляксандра Казуліна, ні міліцыянтаў. Ці законна гэта? Адвакат Ігар Рынкевіч патлумачыў, чым адрозьніваецца прадугледжаная беларускім законам касацыя ад паўнавартаснай апэляцыі, прынятай ў большасьці дэмакратычных краінаў.
( Рынкевіч: ) “Апэляцыя – гэта калі ўсё разглядаецца зноў. Там і допыты абвінавачаных зноў, і сьведак апытваюць зноў, і нават новыя сьведкі могуць прыйсьці. Гэтак, прыкладам, ва Ўкраіне, у большасьці эўрапейскіх краін. А ў нас толькі элемэнты апэляцыі: можна дадаць некаторыя матэрыялы, можна дамагацца прызначэньня новай мэдычнай экспэртызы, ды ўзяць тлумачэньні з тых, хто быў апытаны. І яшчэ невядома, ці паклічуць туды абвінавачанага, што мы маем зараз ў справе Казуліна”.
Нагадаю, судзьдзя Аляксей Рыбакоў прызнаў экс-кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна вінаватым ў хуліганстве падчас падзеяў другога сакавіка і арганізацыі вулічных беспарадкаў 25 сакавіка. На працэсе спадар Казулін абвяргаў гэтыя абвінавачваньні, але выказацца цалкам яму не далі, паколькі пазбавілі апошняга слова. Дарэчы, да скаргі ў гарадзкі суд ён дадаў тэкст гэтай прамовы разам з заклікам да судзьдзяў быць сумленнымі і судзіць паводле закону.
Адвакат Ігар Рынкевіч кажа: калі разглядаць справу аб’ектыўна, іншага выніку, як апраўданьне, быць ня можа.
( Рынкевіч: ) “Для юрыста, нават студэнта старшага курсу зразумела, што тут няма дзеяньняў, якія караюцца крымінальным кодэксам. Магчыма, можна нешта ўбачыць паводле кодэксу адміністрацыйных парушэньняў па некаторых з эпізодаў”.
******************************************* У Беларусі перагляд палітычна матываваных спраў у касацыйнай інстанцыі ніколі не заканчваўся адменай прысуду і вельмі рэдка прыводзіў да зьмякчэньня пакараньня. Нагадаем нядаўні прыклад актывістаў “Партнэрства”: прысуд Мікалаю Астрэйку і Цімафею Дранчуку ў гарадзкім судзе пакінулі бяз зьменаў. Раней гэтак жа ставіліся судзьдзі да перагляду спраў Валера Леванеўскага, Паўла Севярынца, Андрэя Клімава. Толькі ў справе Міхаіла Марыніча гарадзкія судзьдзі зьменшылі прысуд зь пяці да трох з паловай гадоў.