Вячаслаў Ракіцкі, Прага Болей як 97 працэнтаў жыхароў Прыднястроўя выказаліся за незалежнасьць і наступнае далучэньне да Расеі. Такія папярэднія вынікі рэфэрэндуму, які адбыўся ў нядзелю ў гэтай непрызнаванай рэспубліцы.
Афіцыйны Кішынёў не прызнаў рэфэрэндуму. Міністар замежных справаў і эўрапейскай інтэграцыі Малдовы Андрэй Стратан назваў апытаньне “палітычным фарсам” і заявіў, што “ўчорашні дзень нічога ня зьменіць”. Заходнія краіны таксама адмовіліся прызнаваць рэфэрэндум і заклікалі Прыднястроўе вярнуцца да перамоваў з Кішынёвам.
Лідэр жа сэпаратысцкай рэспублікі Ігар Сьмірноў настойвае на праве самавызначэньня праз рэфэрэндум.
(Сьмірноў: ) “Вас не зьдзіўляе, што многія былыя рэспублікі Савецкага Саюзу вызначыліся самі, не запытаўшы ў народу? Тыя ж Украіна, Малдова: мы ідзем у НАТО, Эўрапейскі Зьвяз, не правёўшы рэфэрэндуму. Мы ж праводзім рэфэрэндум. І гэта чамусьці выклікае нездаровы ажыятаж, асабліва ў праціўнікаў народакіраваньня, я сказаў бы”.
Вынікі былі прадказальнымі. Але больш важна, ці будуць яны прызнаныя.
Віцэ-сьпікер Дзяржаўнай думы Расеі Сяргей Бабурын заявіў сёньня, што Дума павінна зьвярнуцца да ўраду з просьбай афіцыйна прызнаць Рэспубліку Прыднястроўе. На ягоную думку, калі Расея праігнаруе, як ён выказаўся, “думку сваіх суайчыньнікаў”, дык “зробіць гістарычную памылку”.
Падобныя рэакцыі не выпадковыя, калі ўлічваць пастаўленьне Расеі ў гэтым рэгіёне. Каля тысячы чалавек сталі ахвярамі кароткай, але крывавай вайны паміж расейскімі сэпаратыстамі і Малдовай у 1992 годзе. Гвалт спынілі расейскія войскі, разьмешчаныя ў Прыднястроўі. І там да сёньняшняга дня застаюцца прыблізна тысяча дзьвесьце расейскіх жаўнераў. Расейскамоўнае Прыднястроўе атрымлівае моцную, хоць і неафіцыйную падтрымку з Расеі.
Аналітыкі выказваюць меркаваньне, што калі Расея прызнае вынікі рэфэрэндуму ў Прыднястроўі, дык гэта моцна паўплывае на іншыя “замарожаныя канфлікты” ў рэгіёне. Яшчэ адна прарасейская непрызнаваная рэспубліка – Паўднёвая Асеція – заплянавала на лістапад рэфэрэндум пра незалежнасьць ад Грузіі. Пазыцыя яе кіраўніцтва таксама знаходзіць падтрымку ў Маскве, якая разглядае такія рэфэрэндумы як шанец больш шчыльна зьвязаць гэты рэгіён з Расеяй.
Але нават калі гэта ня ёсьць выпадкам расейскага рэваншызму, усё роўна неразьвязаныя канфлікты з Прыднястроўем ці Абхазіяй ускладняюць праблему далучэньня Малдовы і Грузіі да Эўрапейскага Зьвязу ці НАТО.
Тым часам безадносна ад расейскіх намераў прыднястроўскія сэпаратысты мяркуюць, што вынікі ўчорашняга рэфэрэндуму падмацуюць іхныя аргумэнты на перамовах пры пасярэдніцтве АБСЭ.