Любоў Лунёва, Менск У судзе Савецкага раёну Менску пачалі судзіць актывіста моладзевага дэмакратычнага руху Міхаіла Субача. Міхаіла затрымалі 16 верасьня, калі ён вяртаўся з канцэрту ў парку Дружбы народаў.
У судзе Савецкага раёну Менску пачалі судзіць актывіста моладзевага дэмакратычнага руху Міхаіла Субача. Міхаіла затрымалі 16 верасьня, калі ён вяртаўся з канцэрту ў парку Дружбы народаў.
Любоў Лунёва, Менск
Хлопца абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Згодна з пратаколам, Міхаіл нецэнзурна лаяўся падчас акцыі “Джынсавы фэст”. Яшчэ аднаго затрыманага ўдзельніка дазволенай акцыі, Міхала Шарамета, будуць судзіць у судзе Партызанскага раёну.
Чатыры гадзіны сваякі й сябры затрыманых Міхаіла Субача і Міхала Шарамета стаялі ля будынку суду Савецкага раёну. Усе чакалі, калі прывязуць хлопцаў. Міхала Субача прывезьлі толькі пасьля абедзеннага перапынку. Міліцыянты паведамілі, што Міхала Шарамета будуць судзіць у судзе Партызанскага раёну, але яго доўгі час трымалі ў дзяжурнай частцы міліцыі.
Міхаіл Субач ня першы раз быў у судзе. 24 сакавіка яго арыштавалі на 7 сутак за ўдзел у апазыцыйнай акцыі на Кастрычніцкай плошчы. На “Джынсавым фэсьце” ён выступаў на канцэрце. Міхаіл лічыць, што яго затрымалі, каб запалохаць.
(Субач: ) “Усё выглядае так, як быццам бы ў іх быў загад затрымаць менавіта мяне. Я прадчуваў гэта — і на канцэрце памяняўся з хлопцам вопраткай, але гэта не дапамагло. Мы зь сябрам сышлі. Праехалі, можа, шэсьць прыпынкаў на тралейбусе. Потым яшчэ доўга ішлі, пакуль мяне затрымалі. Я ня ведаю дакладна, чаму мяне затрымалі. Я выступаў на сцэне. Відаць, яны вырашылі, што я нейкі моладзевы актывіст, ці лідэр, ну й вырашылі мяне затрымаць, каб запалохаць”.
Маці Міхаіла Натальля Субач абураная дзеяньнямі міліцыянтаў:
(Субач: ) “Мой сын вучыўся ў Нямеччыне ва ўнівэрсытэце. Тут перамагаў на алімпіядах. За 23 гады я ніколі ня чула ад яго ніводнага кепскага слова. Я пратэстую… Майго дзеда калісь на вуліцы — спыніўся “рафік”, і яго забралі. Больш ніхто яго ня бачыў. Пра тое, што майго сына так хапаюць на вуліцы, я буду зьвяртацца паўсюль”.
Судзьдзя Аксана Рэлява наступнае паседжаньне ў справе Міхаіла Субача прызначыла на заўтра, 19 верасьня, таму што не зьявіліся ў суд сьведкі з боку міліцыі. Паседжаньне пачнецца а палове на шостую.
Міхала Шарамета прывезьлі ў суд Партызанскага раёну напрыканцы працоўнага дня.