Міхал Карневіч, Смаргонь На тое, каб Вярхоўны Суд разгледзеў скаргу, Алесь Дзергачоў са Смаргоні аддаў паўгоду. Падчас выбарчай кампаніі ён як актывіст са штабу Аляксандра Мілінкевіча быў арыштаваны на 5 сутак. Яго зьвінавацілі ў тым, што расклейваў улёткі ў недазволеным месцы й супраціўляўся міліцыянтам.
У адказе з суду паведамляецца, што Алесь Дзергачоў быў асуджаны справядліва, на падставе сьведчаньняў трох міліцыянтаў. Ня згадваецца пра тое, што ў судзе былі іншыя сьведкі, якія настойвалі на тым, што Алесь Дзергачоў не парушаў закону.
Цяпер актывіст мае намер даслаць скаргу ў Камітэт ААН у правах чалавека.
Цяпер актывіст мае намер даслаць скаргу ў Камітэт ААН у правах чалавека.