Вінцэсь Мудроў
Савецкі народ, як сьведчыў лёзунг у адной зь менскіх бібліятэк, быў (цытуем на мове арыгіналу): “самым читающим народом в мире”. І сапраўды, набыць прыстойную кніжку ў кнігарнях было амаль немагчыма. Усе яны разьмяркоўваліся па блаце, і самыя буйныя хатнія бібліятэкі, рэч зразумелая, мелі сакратары гаркамаў партыі. Ажыятажны попыт на кнігі – прычым, не абы-якія, а ў прыгожых вокладках – спарадзілі паліраваныя сэкцыі, якія зьявіліся ў кватэрах савецкіх працоўных, і палову аб’ёму якіх складалі кніжныя паліцы.
Найбольш прэстыжна было мець у хаце 200 тамоў “Бібліятэкі ўсясьветнай літаратуры”. Яе пачалі выдаваць прыканцы 60-х. Я неяк патрапіў у адну кватэру. Пабачыўшы “усясьветку”, выцягнуў том Драйзэра і замест “Амэрыканскай трагедыі” натыкнуўся на “Дзіцячую хваробу “левізны” ў камунізьме”. Гаспадар кватэры, як высьветлілася, абгарнуў прэстыжнымі супэрвокладкамі дарэшты непрэстыжныя тамы поўнага збору ленінскіх твораў.
З мэтаю, каб кнігі патраплялі да сапраўдных бібліяфілаў, на пачатку 70-х было створанае Таварыства аматараў кнігі. Яе сябры здавалі грашовыя складкі, і прыкладна раз на месяц маглі набыць нейкую кніжку. Я свойчас таксама ўступіў у гэтую арганізацыю, і неўзабаве актывістка таварыства, затрымаўшы ў калідоры, спыталася: “Хэміндуэя браць будзеце?” Меўся наўвеце Гэмінгуэй. Другім разам актывістка прапанавала зусім незнаёмага аўтара: Віктара Дзюдо. Папрасіў паказаць кніжку і аказалася, што гэта быў Віктор Гюго.
На той час, калі я ўступіў у таварыства, самымі папулярнымі аўтарамі былі Валянцін Пікуль ды Марыс Друон. Асабліва ганяліся за Друонам, дакладней, за ягонымі раманамі з сэрыі “Праклятыя каралі”. Былі выпадкі, калі падчас дзяльбы друонаўскіх раманаў іх дзерлі напалам.
У 1974 годзе Друона з Пікулем сталі прадаваць у абмен на макулятуру. Адзін мой знаёмы, пачуўшы, што даюць друонаўскую “Францускую ваўчыцу”, прыцягнуў у пункт прыёму другаснай сыравіны дзесяцікіляграмовы пачак брашур з брэжнеўскімі прамовамі: ён зьнёс яе зь нейкага складу. Аднак макулятуру прымаць адмовіліся, і нават прыгразілі выклікаць міліцыю.
Нядаўна наведаў сваю цётку, якая ўсё жыцьцё зьбірала кнігі. Кнігазбор ейны цяпер ляжыць у сырым і цёмным падвале. Крэўная прапанавала ўзяць з сабой некалькі кніг, але я адмовіўся. Цяжка цягнуць, дый сьпіна пабольвае. Цётка, дарэчы, свойчас ачольвала суполку Таварыства аматараў кнігі.