Радыё Свабода, Менск Cуд над актывістам дэмакратычнага моладзевага руху Міхаілам Субачам пачаўся ў Судзе Савецкага раёну Менску.
Судзьдзя Аксана Рэлява заслухала паказаньні Міхаіла, а таксама двух сьведкаў з боку абароны. Яны сьведчылі, што Міхаіл сышоў крыху раней да заканчэньня канцэрту ў парку Дружбы народаў і паехаў са сваім сябрам у бок Зялёнага Лугу на тралейбусе.
Калі яны выйшлі з тралейбуса, да Міхаіла Субача падбеглі людзі ў цывільным, заламалі яму рукі за сьпіну і пацягнулі ў міліцэйскі варанок. Яны не прадстаўляліся і ніякіх абвінавачаньняў не прад’яўлялі.
У адміністрацыйным пратаколе напісана, што Міхаіл Субач, нібыта, нецэнзурна лаяўся ў натоўпе, калі быў на канцэрце. Паколькі ў суд не прыйшлі сьведкі з боку міліцыі, судзьдзя перанесла далейшы разгляд справы на 19 верасьня на 17:30.
Міхал Шарамет, якога сваякі і сябры чакалі каля будынку Савецкага суду, знаходзіцца ў цяперашні момант у аддзеле міліцыі Партызанскага раёну. Туды яго даставілі з турмы на Акрэсьціна. У суд яго пакуль не прывезьлі.