Севярын Квяткоўскі, Заслаўе Бюст Сталіна работы Заіра Азгура прывезьлі ў гістарычна-культурны комплекс “Лінія Сталіна” з Івянца, дзе да сярэдзіны 1950-х ён стаяў на цэнтральным пляцы. Бюст быў усталяваны ля “Лініі Сталіна” з адбітымі вушамі.
Пасьля таго, як пачалася барацьба з культам асобы, бюст паставілі на тэрыторыі мясцовага рамонтна-будаўнічага ўпраўленьня. Івенчукі сьцьвярджаюць, што вушы Сталіна адбіў былы рэпрэсаваны, які вярнуўся з ГУЛАГу.
Цяпер архітэктурны ансамбль зь бюстам стаіць над шашой Менск—Маладэчна. А рэстаўратары рыхтуюць для бюста новыя вушы.
Я знаходжуся на адным з самых высокіх пунктаў “Лініі Сталіна”. Уласна тут разьмешчаны бюст Іосіфа Сталіна вышынёю на паўтара чалавечых роста.
(Спадар: ) “Быў такі час, быў Іосіф Сталін. А што ён рабіў: добра, ці дрэнна… Час рассудзіць”.
У размовах з наведнікамі комплексу я не сустрэў катэгарычных праціўнікаў бюста Сталіна.
(Салдат: ) “Я яго будаваў, пагорак зь бюстам. Тут бюст — як сымбаль, не зьвязаны з палітыкай, сымбаль таго часу, той эпохі”.
(Спадарыня: ) “Маё меркаваньне адназначнае — гэта толькі гісторыя”.
Ахвочыя могуць набыць жалезны значок з партрэтам Сталіна і подпісам “Линия Сталина”, каштуе ён 4 тысячы рублёў.
(Спадарыня: ) “Гісторыя ёсьць гісторыя. З гісторыі нічога выкрэсьліваць нельга. А мы яе цяпер чамусьці больш перакройваем”.
(Спадар: ) “Быў такі чалавек — куды ад гэтага дзенесься?”
Ахоўнік згадаў пра тое, як паўстаў бюст Сталіна:
(Ахоўнік: ) “Рыхтаваліся да прыезду прэзыдэнта Вэнэсуэлы Уга Чавэса, і зрабілі”.
А супрацоўнік комплексу Сяргей Захараў тлумачыць зьяўленьне бюста Сталіна назвай гістарычна-культурнага комплексу. Ён таксама мяркуе, што помнікі мусяць стаяць на публіцы, а не ў занядбаньні:
(Захараў: ) “У дадзеным выпадку гэта ня ёсьць папулярызацыяй культу асобы. У дадзеным выпадку гэта помнік аднаго з найвялікшых беларускіх скульптараў — Заіра Азгура. І гэты помнік належыць да той эпохі. А наагул, ёсьць задума — зьмясьціць побач зь бюстам Сталіна скульптурныя выявы іншых палкаводцаў Другой усясьветнай вайны”.
Гісторык Ігар Кузьняцоў займаецца тэмай сталінскіх рэпрэсіяў, а таксама пачаткам Вялікай Айчыннай вайны:
(Кузьняцоў: ) “Можна сказаць, што гэта ня бюст, а помнік, раз прадстаўлены цэлы ансамбль. Чаму паставілі Сталіну? А чаму не паставілі шараговаму салдату, які загінуў у гэтым раёне? Тут роля такая, каб зноў узвысіць ролю Сталіна, прыбраць панятак культу асобы, і зьвесьці вобраз Сталіна адно да станоўчых момантаў, зьвязаных з вайной, перадваенным і паваенным жыцьцём. Таму тут чыстая палітыка”.
Упершыню ў найноўшы час бюст Сталіна ўсталявалі ў вёсцы Сьвіслач Гарадзенскага раёну. Шмат у якіх гарадах Беларусі помнікі Сталіну не зьнішчалі, а закопвалі. Такія зьвесткі ёсьць, напрыклад, пра Слуцак і Менск.