Павал Юхневіч: “У мірных акцыях пратэсту ёсьць сэнс”

Радыё Свабода Моладзевы актывіст Павал Юхневіч разам зь Віктарам Івашкевічам і Аляксеем Шыдлоўскім быў заяўнікам акцыі “Джынсавы фэст”. Ён лічыць, што акцыя ўдалася.
(Юхневіч: ) “Нягледзячы на тое, што ў нас спачатку проста сканфіскавалі гук,— усё ж такі потым яго вярнулі. Было шмат дробнага шкодніцтва з боку ўладаў. Вядома, што 16 верасьня нечакана амаль ва ўсіх навучальных установах праводзіліся ці нейкія дыскатэкі, ці адмыслова ставілі заняткі пазьней, каб моладзь ня трапіла.

Але я лічу, што акцыя атрымалася. Яна была ўдалая. Я лічу, безумоўна, ёсьць сэнс у мірных акцыях пратэсту. Гэта тое, што мы павінны рабіць. Гэта быў фэст, гэта была сьвяточная акцыя. І добра, што яна скончылася мірна, але я ведаю, што двух чалавек затрымалі”.