Любоў Лунёва, Менск А 10 раніцы каля будынку суду Савецкага раёну Менску сабраліся паплечнікі і сваякі затрыманых пасьля заканчэньня “Джынсавага фэсту” 16 верасьня. Супрацоўнікі міліцыі казалі, што прывязуць затрыманых у суд да абеду, але іх абяцаньні не спраўдзіліся.
Міхала Шарамета і Міхаіла Субача абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Маці Міхаіла Субача абураная дзеяньнямі міліцыянтаў. Яна паведаміла Свабодзе, што яе сын выхоўваўся у інтэлігентнай сям’і, вучыўся ў Нямеччыне, цяпер працягвае адукацыю ў Беларусі і ніколі не ўжываў нецэнзурную лексыку.
Яна спадзяецца, што ў судзе яе сына апраўдаюць і прынясуць яму прабачэньні. Маці згадала, што калісьці яе дзеда супрацоўнікі НКВД гэтак жа затрымалі на вуліцы, як і цяпер яе сына міліцыянты -- спыніўся аўтамабіль, і людзі ў цывільным закінулі яго ў машыну і адвезьлі ў невядомым кірунку.
Пра хаду судовага працэсу над затрыманымі ўдзельнікамі “Джынсавага фэсту” – пазьней на нашым сайце і ў вечаровым эфіры.