Радыё Свабода Валянцін Акудовіч -- удзельнік перадачы "У што я веру"
Я веру, што ўвесь гэты неверагодны свет, як і тая дзівосная цывілізацыя, якую стварыў чалавек, паўсталі не выпадкова. Залішне гэты свет прыгожы, а цывілізацыя звыш меры адмысловая, каб яны маглі збыцца збегам выпадковых абставінаў.
Хаця мая вера не пазбаўленая сумневу, бо колькі я не трудзіў глузды, але так і не зразумеў, хто і дзеля чаго мог вымудрыць сабе такую забаву?
Натуральна, калі я шукаў адказу, дык першым згадаў Бога, які, паводле Бібліі, і ёсць прычынай ўсяго, што ёьсць. Але гэты адказ мяне зусім не задаволіў, бо мы ўжо даўно жывем у свеце, створаным не Богам, а чалавекам. І на зямлі, і ў нябёсах – спрэс плён нашай працы.
Таму я веру Фрыдрыху Ніцшэ, які першым заўважыў, што “Бог памёр”. Прынамсі Той, біблейны. А з гэтага вынікала, што цяпер адказнасьць за лёс людзей і плянэтаў мусіў быў узяць на сябе чалавек. Але чалавек збаяўся залішняй адказнасьці і таму працягваў хавацца за словамі Сьвятога Аўгустына: “Любі Бога і рабі, што хочаш”. Хочаш – рабі проста вайну, а хочаш – сусьветную. Адно не забывайся любіць Бога. А калі гэтая любоў аж прэ горлам, дык ты з воклічам “Алах акбар!” можаш нават скіраваць аэробусы з людзьмі ў хмарачосы Нью-Ёрка.
Я веру, што чалавек можа не забіваць чалавека. Бо пакуль ён гэта робіць, дык, па сутнасьці, ўсё яшчэ нічым не розьніцца ад зьвера. Калі я гляджу на хоць якога вайскоўца, то бачу не адмысловы мундзір, а запэцканую крывёй і брудам поўсьць…
Нікуды не выкінуць з гісторыі беларускай дзяржавы першага прэзыдэнта, але я веру, што ніводная вуліца нашай краіны ніколі не будзе насіць ягонага імя. Гвалтуючы людзей, можна будаваць дарогі, палацы і нават дзяржаву. Аднак ёсьць нешта значна горшае за сам гвалт – гэта ўшанаваны гвалт. Натуральна, я веру, што неўзабаве Беларусь зробіцца нармальнай чалавечай краінай. І да таго ж вельмі заможнай. Праўда, мне трохі няёмка, што нашая заможнасьць паўстане з самага глябальнага крызысу ХХ1 стагодзьдзя, а менавіта з крызысу пітной вады, глыбінныя запасы якой ў нас ці не самыя вялікія ў Эўропе. Але колькі з нашых багацьцяў раней карысталіся іншыя?!
І апошняе. Я веру, што ў гэтым дзівосным сьвеце акрамя чалавека ёсьць яшчэ нехта, каго я называю Вялікім Інкогніта. Гэта напэўна яму ў сваю пару заманіла вымудрыць усё, што ёсьць і чаго няма. Аднак Вялікі Інкогніта не мае нічога агульнага з біблейным Богам. Яму не патрэбныя ні наша любоў, ні нашая вера ў яго. Калі ён чаго і чакае ад нас, дык адно вялікай Адказнасьці. І не толькі за той сьвет, у якім мы нараджаемся і паміраем, але і за сонцы на небе.
*** Валянцін Акудовіч – філёзаф, эсэіст, літаратурны крытык. Куратар аддзяленьня філязофіі і літаратуры Беларускага калегіюму. Аўтар кніг “Мяне няма. Роздумы на руінах чалавека”, “Разбурыць Парыж”, “Дыялёгі з Богам”. “Хросны бацька” літаратурнага руху “Бум-Бам-Літ”. Майстар спорту СССР па горнаму турызму.
Гл. таксама: Івонка Сурвіла: “Я веру ў веру” Мікалай Цімафееў: “Веру, усё ў нас будзе добра” Сьвятлана Длатоўская: "Я веру ў сям''ю..." Уладзімер Арлоў: “Веру ў моладзь, а значыць – веру ў Беларусь” Валянціна Трыгубовіч: "Веру ў неацэнную ролю жанчыны" Андрэй Дынько: “Я веру, што Лушнікаў пераменіцца” "У што я веру": гавораць слухачы “Свабоды”