Міліцыя пагражае Аляксандру Мілінкевічу арыштам

Радыё Свабода Як паведаміў прэсавы сакратар А. Мілінкевіча Павал Мажэйка, міліцыя выказала пагрозу арышту лідэру апазыцыі.
Пасьля выступу лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандра Мілінкевіча на Вялікім джынсавым фэсьце да яго падышоў намесьнік кіраўніка Савецкага РУУС Менску і заявіў, што калі на Кастрычніцкай плошчы а 21 гадзіне зьбяруцца людзі, то палітык будзе прыцягнуты да адказнасьці за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства.

Нагадаем, што падчас свайго выступу на плошчы Бангалор на фэсьце Аляксандр Мілінкевіч заклікаў прыйсьці на Кастрычніцкую плошчу а 21-й гадзіне і запаліць сьвечкі ў знак салідарнасьці з лідэрам Маладога фронту Зьміцерам Дашкевічам.