Любоў Лунёва, Менск Каля 1-й гадзіны дня ў раёне кінатэатра "Кастрычнік" і насупраць яго, каля Акадэміі Навук, у двары Фундамэнтальнай бібліятэкі, сталі некалькі бронетранспарцёраў. Апроч іх, тут стаяць МАЗы, у якіх звычайна міліцыя адвозіць затрыманых удзельнікаў апазыцыйных акцый, а таксама каля двух дзясяткаў міліцэйскіх варанкоў.
Міліцыянты ў цывільным хапаюць кожнага, хто ў гэтым месцы трапляецца ім у майцы з лягатыпам "Джынсавы фэст – 16" і ўсіх тых маладых людзей, у якіх на заплечніках альбо на вопратцы ёсьць значкі "За свабоду".
Міліцыянты адводзяць людзей у двары Палітэхнічнай акадэміі альбо ў двор Акадэміі навук і адтуль у машынах іх адвозяць у РАУСы. За паўгадзіны да пачатку "Джынсавага фэсту" – канцэрту на плошчы Бангалёр – у горадзе на станцыі мэтро "Акадэмія навук" цягнікі ў мэтро не спыняюцца.