Уладзімер Арлоў, Менск 17.9.1949, Менск — 6.4.1999, Менск.
Пахаваны на менскіх Усходніх могілках.
У яго атрымлівалася ўсё ці амаль усё.
Ён бліскуча абараніў доктарскую, зрабіў 50 вынаходніцтваў, укаранёных у 15 краінах, быў абраны членкорам Акадэміі навук і ўганараваны Дзяржаўнай прэміяй.
У 1987-м стаў дырэктарам Маладэчанскага заводу парашковай мэталюргіі й вывеў яго ў лік найлепшых прадпрыемстваў рэспублікі.
Атрымаў пасьведчаньне дэпутата Вярхоўнага Савету гістарычнага 12-га скліканьня, дзе кіраваў камісіяй па навуцы й навукова-тэхнічным прагрэсе.
У 1992-м узначаліў Маладэчанскі гарвыканкам, і за два гады пасьпеў правесьці ў горадзе эканамічныя рэформы, запачаткаваць музычны і тэатральны фэстывалі, стварыць футбольны клюб, карэнным чынам (адзіны ў краіне прыклад!) зьмяніць гарадзкую тапанімію, ператварыўшы яе з убогай стандартна-савецкай у беларускую — з вуліцамі Вялікі Гасьцінец (замест Леніна), Грамадоўскай, імя Францішка Скарыны, Язэпа Драздовіча...
У 1996-м Карпенка, тагачасны намесьнік старшыні Вярхоўнага Савету 13 скліканьня, накіроўваў працэс імпічмэнту прэзыдэнта.
У 1998-м ён стаў на чале Нацыянальнага выканаўчага камітэту, створанага перад заканчэньнем легітымнага тэрміну кіраваньня Лукашэнкі.
Ён быў чалавекам утульным і камфортным, але ўмеў быць і бескампрамісным.
Генадзь Карпенка мысьліў у агульнанацыянальных катэгорыях. Ён быў адным з самых таленавітых лідэраў апазыцыі. Ён мог стаць другім прэзыдэнтам краіны і разьвярнуць яе да дэмакратычнага сьвету.
Таму яго і няма сёньня з намі.
Сем гадоў таму ён, хоць ніколі ня скардзіўся на дрэннае здароўе, раптоўна й загадкава памёр.
Празь месяц бясьследна зьнік адзін зь яго найбліжэйшых паплечнікаў — Юры Захаранка, яшчэ праз паўгоду другі — Віктар Ганчар.
Генадзю Карпенку ішоў усяго 50-ты...
17 верасьня - ягоны дзень нараджэньня.