Радыё Свабода Актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Івана Шылу міліцыянты Салігорскай міліцыі затрымалі ў школе. У міліцыі яму казалі, што ёсьць заява жыхаркі Салігорску, паводле якой ён нібыта 8 верасьня скраў у жанчыны грошы. Яго дапыталі як падазраванага ў крымінальнай справе.
Вось што паведаміў Радыё Свабода мясцовы актывіст “Маладога фронту” Іван Шыла, які вучыцца ў 10-й клясе школы №4:
(Шыла: ) “Па-першае, сёньня мяне забралі са школы супрацоўнікі крымінальнага вышуку. Тут узбудзілі крымінальную справу – гэта 206-ы артыкул. Гэта – рабаўніцтва. Рабаўніцтва нібыта адбывалася 8-га верасьня. Мы тады сьвяткавалі дзень вайсковай славы. Нібыта я з братам вярталіся дадому – недзе каля 10 вечара і ў нейкай жанчыны нібыта забралі грошы і зьбеглі. І па прыкметах мы нібыта падыходзім. Сёньня распачалі гэтую справу. І я за гэта недзе тры з паловай-чатыры гадзіны знаходзіўся ў пастарунку. Яны пяне палохалі, пагражалі. Што брата будуць дапытваць у якасьці сьведкі.
А потым толькі што затрымалі ў нас такога моладзевага актывіста Аляксея Валабуева. Ён вяртаўся дадому з працы. І зараз невядома дзе ён. Тут каля пастарунку знаходзяцца супрацоўнікі КДБ. Ён поўнагадовы – яму недзе 25 год. У пастарунку не адказваюць дзе ён. Ён пасьпеў патэлефанаваць і сказаць, што яго затрымліваюць. І мабільны тэлефон яго зараз не працуе.