Радыё Свабода У Менску на выходныя зачыняецца адзін са студэнцкіх інтэрнатаў Акадэміі кіраваньня. Паводле адміністрацыі, гэта выклікана санітарнымі праблемамі. Студэнты лічаць, што іх высяляюць, бо заўтра блізу інтэрнату адбудзецца акцыя — “Джынсавы фэст”.
Інтэрнат Акадэміі кіраваньня месьціцца на вуліцы Сурганава, 47, што недалёка ад плошчы Бангалор. Сёньня яго масава пакідалі іншагароднія студэнты, якія жывуць тут. З валізкамі яны кіраваліся на менскія вакзалы, каб ехаць да бацькоў. Паводле студэнтаў, інтэрнат на загад ягонага кіраўніцтва зачыняецца на выходныя:
(Студэнтка: ) “Тлумачаць тым, што патрэбная нейкая санітарная апрацоўка памяшканьняў, і яны будуць рабіць яе два дні, але патрабавалі цяпер здаць ключы”.
(Студэнт: ) “Накшталт таго, што нібыта труціць прусакоў будуць”.
(Карэспандэнт: ) “Колькі студэнтаў у інтэрнаце?”
(Іншая студэнтка: ) “Каля пяцісот”.
(Карэспандэнт: ) “А якія курсы?”
(Іншая студэнтка: ) “Ад першага да пятага. Усе факультэты, якія ёсьць, — права, эканоміка і кіраваньне”.
(Карэспандэнт: ) “А што вам паведамілі ў акадэміі?”
(Студэнтка: ) “У акадэміі нічога не паведамілі, толькі сказалі, што дазваляюць не прыходзіць на заняткі ў суботу і што да нас ня будзе ніякіх прэтэнзіяў, што ўсё нібыта добра й што мы можам пабыць два дні дома”.
(Карэспандэнт: ) “Што думаюць студэнты? Чаму так? Якая прычына?”
(Студэнтка: ) “Вядома, палітычная. Не патрэбна, каб мы тут былі. Трэба больш людзей па хатах накіраваць”.
(Студэнт: ) “Я так разумею, што будзе гэты мітынг”.
На дзьвярах акадэмічнага інтэрнату сапраўды вісіць аб’ява, у якой гаворыцца, што будзе праводзіцца “плянавая апрацоўка месцаў агульнага карыстаньня, кухняў, калідораў, падсобных памяшканьняў”. Насельнікам прапануецца сёньня пакінуць будынак, каб вярнуцца ў нядзелю. Па тлумачэньне я зьвярнуўся да адміністрацыі інтэрнату:
(Прадстаўніца адміністрацыі: ) “Усё ў парадку, і ня трэба такой дробязі высьвятляць. Вы бачыце, што ўсё на месцы стаіць і будзе стаяць. І ня трэба нам такіх пытаньняў задаваць”.
Прарэктар акадэміі ў выхаваўчай працы Тацяна Печанёва таксама адмовілася камэнтаваць часовае закрыцьцё студэнцкага інтэрнату. Але супрацоўнік цэнтру выхаваўчай працы акадэміі, які адмовіўся прадставіцца, афіцыйную пазыцыю навучальнай установы акрэсьліў гэтак:
(Супрацоўнік: ) “Каб павялічыць колькасьць месцаў у інтэрнаце, быў атрыманы дазвол санітарнай службы. Але санстанцыя паставіла ўмову, што неабходна правесьці пэўны пералік мерапрыемстваў, каб паставіць новыя ложкі, павялічыць колькасьць месцаў. І вось на гэтыя выходныя, пакуль яшчэ добрае надвор’е, будуць праводзіцца гэтыя мерапрыемствы”.