Артура Фінькевіча затрымала міліцыя

Радыё Свабода Супрацоўнікі міліцыі Магілёва забралі са шпіталю моладзевага актывіста Артура Фінькевіча.
Артур ад 29 ліпеня адбывае пакараньне на так званай магілёўскай хіміі за палітычныя графіці.

Два дні таму ён перанёс апэрацыю на нагах і мусіў яшчэ 10 дзён знаходзіцца ў шпіталі. Паплечнікі Артура зьвязваюць ягонае затрыманьне з учарашнімі падзеямі ў Магілёве. Учора спэцназ спыніў сход актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”, затрымаўшы каля 30 чалавек.