Радыё Свабода, Менск У гістарычнай майстэрні ў Менску прэзэнтаваная дакумэнтальная кніга пра антыбальшавіцкае паўстаньне 1920 году, больш вядомае пад назовам Слуцкі збройны чын.
Гэта другое дапоўненае невядомымі раней беларускаму чытачу матэрыяламі з польскіх архіваў выданьне. У яго ўвайшлі таксама ўспаміны ўдзельнікаў паўстаньня, дакумэнты пра яго з архіваў карных органаў, фотаздымкі камандзіраў узброеных аддзелаў і кіраўнікоў створаных на Случчыне органаў мясцовае і беларускае ўлады.