Радыё Свабода Менскі абласны суд асудзіў грамадзяніна Малдовы на 3,5 гады зьняволеньня за вываз грамадзян Беларусі ў працоўнае рабства ў Расею.
Як паведамляе агенцтва "Інтэрфакс", асуджаны сёлета ў лютым паабяцаў жыхарам некалькіх вёсак у Любанскім раёне Меншчыны працу ў Бранску па абрэзцы дрэваў. Беларусаў завезьлі ў Варонежскую вобласьць, адабралі ў іх пашпарты, і прымушалі працаваць без дамовы. Паводле старшай памочніцы пракурора Менскай вобласьці Тацяны Калінінай, за сёлета ў вобласьці зарэгістрава 5 падобных злачынстваў.