Уладзімер Глод, Менск Кіраўнік дэпутацкай групы “Рэспубліка” ў Палаце прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня Сяргей Скрабец зьвярнуўся з хадайніцтвам пра ўмоўна-датэрміновае вызваленьне. Праз адміністрацыю папраўчай калёніі ён даслаў ліст у пракуратуру. Пра гэта Радыё Свабода сёньня паведаміла Аляксандра Скрабец, жонка былога парлямэнтара.
Сын Сяргея Скрабца Мікалай толькі вярнуўся з папраўчай калёніі “Віцьба-3”, дзе былы дэпутат адбывае пакараньне. Два дні сваякі вязьня маглі наведаць яго. Зьвязацца зь імі ў гэтыя дні было нельга. Адсутнасьць сувязі Аляксандра Скрабец тлумачыць так:
(Скрабец: ) “Тэлефоны ва ўсіх нас там забіраюць”.
16 жніўня Сяргей Скрабец адбыў першую палову з двух гадоў і 6 месяцаў пакараньня, пасьля чаго і напісаў хадайніцтва пра ўмоўна-датэрміновае вызваленьне. Згодна зь дзейным заканадаўствам, яго спачатку разглядае спэцыяльная камісія ў калёніі. І калі яна палічыць, што асуджаны заслужыў зьмякчэньне пакараньня, дакумэнты перадаюцца ў пракуратуру. Родныя вязьня спадзяюцца, што да канца верасьня камісія аб’явіць вэрдыкт.
Жонка Сяргея Скрабца распавядае: настрой у мужа нядрэнны. Ён ні на што ня скардзіцца, бо заўжды быў і застаецца аптымістам, нават за кратамі.
(Скрабец: ) “Ведаеце Сяргея. Гаворыць: “Жыцьцё, як у санаторыі — ем, сплю, чытаю”. І сьмяецца”.
І выглядае былы парлямэнтар лепш. Жонка лічыць, таму, што ён цяпер не галадуе. Ён ужо не такі худы, як падчас суду. Сяргей, вядома, худы — шчокі ўваліліся, але худзізна гэтая ня хваравітая, ня страшная, гаворыць Аляксандра Скрабец:
(Скрабец: ) “Вочы чыстыя, не такія, як падчас алергіі, не пачырванелі. Але ж на твар глянеш — тырчаць толькі нос ды вушы”.
А вось сын зьняволенага, 19-гадовы Мікалай, ня бачыў бацьку ўжо два гады:
(Скрабец: ) “Сын гаворыць: “Мама, мне так цяжка было бачыць бацьку ў ягонай турэмнай робе”. Калі мы зьбіраемся да Сяргея, дык усё гэта адбываецца з такім стрэсам. Калі мы ехалі мінулы раз, дык мы ўзялі з сабою спартовы касьцюм, пантофлі. Сяргей пераапрануўся і выглядаў па-хатняму. А гэтым разам мы неяк пра гэта забыліся. І Сяргей два дні так і прабыў у казённым адзеньні”.
Былы дэпутат асуджаны на два з паловай гады пазбаўленьня волі. Суд прызнаў яго вінаватым у выманьваньні крэдытаў. Аднак і сам асуджаны, і праваабаронцы гавораць пра палітычныя матывы зьняволеньня. Улетку 2004 году спадар Скрабец удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў групы “Рэспубліка”, якія патрабавалі зьмяніць Выбарчы кодэкс і вызваліць Міхаіла Марыніча. Сяргей Скрабец быў адным з арганізатараў акцыі пратэсту, прымеркаванай да дзесяцігодзьдзя прэзыдэнцтва Аляксандра Лукашэнкі.