Радыё Свабода За арганізацыю несанкцыянаванага пікету і за непадпарадкаваньне міліцыі Алесю Чыгіру пагражае штраф альбо пазбаўленьне волі тэрмінам да 15 сутак. Справу разглядае суд Бабруйску.
Настаўніка і дэпутата гарадзкога савета Алеся Чыгіра сёньня даставілі ў гарадзкую Ўправу міліцыі, каб скласьці пратакол аб адміністрацыйным парушэньні. Яго вінавацяць паводле двух артыкулаў адміністрацыйнага кодэксу: арганізацыя несанкцыянаванага пікета й непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі.
Алеся Чыгіра затрымалі 31 жніўня, калі ён ланцугом прывязаў сябе да слупа каля будынку гарвыканкаму Бабруйску. Такім чынам ён пратэставаў супраць звальненьня з працы паводле палітычных матываў.
У зьвязку з дэпутацкім статусам Алеся Чыгіра, да адміністрацыйнай адказнасьці яго магчыма было прыцягнуць толькі паводле санкцыі пракурора. У дзень затрыманьня пракурор Ленінскага раёну Бабруйску Віктар Гаўрыкаў адмовіўся даць такую санкцыю. Аднак яна зьявілася праз 12 дзён пасьля падзеі.
Паводле супрацоўнікаў міліцыі, адміністрацыйны пратакол на Алеся Чыгіра перададзены ў суд горада Бабруйска.