БХК просіць Канстытуцыйны суд апраўдаць актывістаў “Партнэрства”

Радыё Свабода Праваабарончая арганізацыя Беларускі Хэльсынскі Камітэт накіравала ў Канстытуцыйны суд Беларусі зварот аб правамоцнасьці абвінавачваньняў актывістам незарэгістраванай арганізацыі “Партнэрства”.
Праваабаронцы спасылаюцца на рашэньне суду Цэнтральнага раёну Менску. Суд прызнаў, што сваімі дзеяньнямі актывісты “Партнэрства” не нанесьці нікому шкоды. Аўтары звароту патрабуюць адмяніць прысуд і апраўдаць Мікалая Астрэйку, Аляксандра Шалайку, Эніру Браніцкую і Цімафея Дранчука.

Мікалай Астрэйка быў асуджаны на 2 гады, Цімафей Дранчук – на 1 год, Эніра Браніцкая і Аляксандар Шалайка – на 6 месяцаў пазбаўленьня волі. Суд прызнаў іх вінаватымі ў дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі.