Уладзімер Арлоў, Менск Новая перадачы сэрыі "Імёны Свабоды"
Аднойчы яго папрасілі напісаць свой жыцьцяпіс толькі геаграфічнымі назвамі. Паміж вёскай Мокрае на Мсьціслаўшчыне і нью-ёрскім прыгарадам Глен-Коў, дзе апошнія гады жыў Масей Сяднёў, такіх назваў набралася некалькі дзясяткаў.
У Менску вучыўся ў пэдінстытуце, у 1933-м дэбютаваў як паэт, а ў 1936-м быў арыштаваны як “нацдэм”.
На Калыме адбыў чатыры гады лягераў.
У нямецкім Міхэльсдорфе выкладаў па вайне ў беларускай гімназіі.
У Мюнхэне ўзначальваў Беларускую службу Радыё Свабода, выдаў кнігу вершаў “Патушаныя зоры”, перакладаў Гётэ, Рыльке, Гёльдэрліна...
Жыцьцё ў Глен-Кове, паводле прызнаньня самога пісьменьніка, сталася найбольш шчасьлівым для творчасьці. Там былі напісаныя й выдадзеныя паэтычныя зборнікі “Ачышчэньне агнём” (1985) , “А часу больш, чым вечнасьць” (1989), а таксама два раманы — “Раман Корзюк” (1985), “І той дзень надыйшоў” (1987), у якіх адбіўся турэмны, гулагаўскі і ваенны досьвед аўтара. Правобразам галоўнага героя першага з раманаў стаў паэт Мікола Гваздоў, які вучыўся разам зь Сяднёвым у інстытуце і загінуў у сталінскім канцлягеры.
Я цэлае сваё жыцьцё аддаў слову. Дзеля яго пакутваў за кратамі. На алтар слова склаў ахвяры. І як жа балюча ўсьведамляць, што яно цяпер непатрэбнае. Яго зракліся браты-беларусы. О ты, маё неспазнанае слова, навошта я мучыўся з табою?.. —
пісаў ён у 1988-м.
Пасьля зьяўленьня на палітычнай мапе сьвету незалежнай Беларусі ў творах Сяднёва загучалі іншыя (зрэшты, зусім не заўсёды аптымістычныя) інтанацыі. Ён наведаў Бацькаўшчыну, дачакаўся дзьвюх выдадзеных “Мастацкай літаратурай” кнігаў. У адной зь іх, што так і называецца, — “Масеева кніга” (1994), самыя цікавыя старонкі — гэта ўспаміны пра Янку Купалу, Якуба Коласа, Язэпа Пушчу, Ларысу Геніюш... Тамсама зьмешчанае эсэ “З майго Менску — у Мінск”, дзе спадар Масей наноў, пасьля пяцідзесяці гадоў расстаньня, адкрывае для сябе Беларусь. Найглыбей яго ўразіла, што Менск — прыгожы й сучасны эўрапейскі горад — не гаворыць па-беларуску. “Зьехала некуды Беларусь, тая, што я ведаў, і пытаўся я ў сябе самога, ці вернецца яна і калі?..”