Валер Каліноўскі, Менск У Менску з двухдзённым візытам знаходзіцца міністар замежных справаў Ірану Манучэхр Матакі. Сёньня ён сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам, кіраўніком Палаты прадстаўнікоў Уладзімерам Канаплёвым і міністрам замежных справаў Беларусі Сяргеем Мартынавым.
Гэта трэці візыт міністра замежных справаў Ірану ў Беларусь, раней Менск наведвалі былы прэзыдэнт Ірану Махамад Хатамі, а таксама міністры прамысловасьці, гандлю, культуры й ісламскай арыентацыі, ладзілася шмат культурніцкіх акцыяў. Апошнім часам рэалізоўваецца некалькі супольных эканамічных праектаў як у Іране, гэтак і ў Беларусі, напрыклад, іранскія легкавікі “Саманд” зьбіраюцца ля Менску, а МАЗы — у Іране.
Падчас сёньняшняй размовы з іранскім міністрам замежных справаў Манучэхрам Матакі Аляксандар Лукашэнка даў зразумець, што неўзабаве магчымая ягоная сустрэча з новым прэзыдэнтам Ірану Махмудам Ахмадынэджадам падчас візыту ў Тэгеран.
(Лукашэнка: ) “Беларусь разглядае Іран як сур’ёзны пункт апоры ў далёкім замежжы і мае намер актывізаваць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва”.
Аляксандар Лукашэнка выказаў спадзеў, што вырасьце таваразварот паміж Беларусьсю і Іранам і зазначыў, што краіны маюць вялікія рэзэрвы для актывізацыі двухбаковых кантактаў. Манучэхр Матакі назваў Беларусь сяброўскай Ірану краінай і зазначыў, што ягоны прэзыдэнт таксама мае волю на актывізацыю двухбаковага супрацоўніцтва паміж Беларусьсю і Іранам.
“Наяўнасьць такой магутнай дзяржавы ў Эўропе, як Беларусь, і Ірану ў рэгіёне Блізкага Ўсходу — гэта дзьве вялікія магчымасьці дзеля стварэньня справядлівага ўладкаваньня сьвету”, — заявіў спадар Матакі.
Паводле афіцыйных зьвестак, сёлета за першае паўгодзьдзе таваразварот паміж Іранам і Беларусьсю скараціўся на 30 адсоткаў у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году і склаў 15,9 мільёна даляраў. Незалежны эканаміст Леанід Злотнікаў лічыць, што ў аснове дачыненьняў дзьвюх краінаў ляжыць палітыка, а не эканоміка, і Іран, і Беларусь зьяўляюцца спажыўцамі заходніх тэхналёгіяў:
(Злотнікаў: ) “Гэтыя мізэрныя аб’ёмы таваразароту палітычнымі намаганьнямі могуць быць падвоеныя ці патроеныя, але ўсё роўна гэта будзе мізэр. Гэтыя дачыненьні не паўплываюць на нашую эканоміку”.
Леанід Злотнікаў мяркуе, што шчыльныя дачыненьні Беларусі з Іранам адпавядаюць іміджу афіцыйнага Менску, які ўжо склаўся ў сьвеце.